На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Галоўнае – не ўпусціць час
Расчыстка дарог і забеспячэнне насельніцтва неабходнымі паслугамі, зімоўка жывёлы на фермах і работа па аднаўленні дойнага статку, падрыхтоўка насення і вапнаванне палеткаў – гэтыя і многія іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі на чарговай рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Галоўнае – не ўпусціць час, настойліва паўтарае старшыня райвыканкама. Гэта не пажаданне, а патрабаванне накіравана найперш аграрыям раёна,   бо сёння яшчэ ёсць час падцягнуць нейкія моманты па насенню, па рамонту тэхнікі, а заўтра яго не будзе, заўтра трэба будзе сеяць.
Адказнасць спецыялістаў як аграрнага сектара, так і іншых сфер павінна быць больш прадметнай, перакананы Уладзімір Пятровіч. У прыватнасці, ён выказаў незадаволенасць работай будаўнічай арганізацыі ПМК-70, якая марудна і з недапрацоўкамі вядзе рамонт даху раённай бальніцы, займаецца рэканструкцыяй фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
У Шуміліне пачынаецца фарміраванне новага кааператыўнага дома, паведаміў на нарадзе намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, але працэс трэба паскорыць, каб не спазніцца за фінансавай падтрымкай банка. Алег Пятровіч праінфармаваў таксама, што з раённага бюджэту праплачана за праектную дакументацыю па будаўніцтву ліўневай каналізацыі ў Шуміліне, таму ёсць спадзяванне, што сёлета работы пачнуцца.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава сканцэнтравала ўвагу прысутных на рабоце дабравольных дружын і грамадскіх аб’яднанняў па прафілактыцы правапарушэнняў. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што ад стыхійнасці ў рабоце трэба пераходзіць да планавасці і мэтанакіраванасці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *