Хроника происшествий за неделю в Шумилинском районе

Происшествия

За мінулы тыдзень у дзяжурную часць паступілі 104  паведамленні і заявы, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

   Раённым аддзелам Следчага камітэта і пракуратурай раёна ўзбуджаны 2 крымінальныя справы (адна з іх раскрыта).

    За тыдзень выяўлена 12 адміністрацыйных правапарушэнняў, 4 з якіх – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 5 – за дамашняе насілле, па аднаму – за нявыхад абавязанай асобы на работу,  дробнае хуліганства, за непадпарадкаванне супрацоўнікам РАУС.

    Праведзена адпрацоўка 26 асоб, якія маюць судзімасць і стаяць на розных прафілактычных уліках. У выніку праведзеных праверак выяўлена 1 парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду. Пастаўлены на ўлік 2 асобы, якія маюць судзімасць.

   Зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў, пацярпелых няма.

    Супрацоўнікамі ДАІ выяўлены 63 парушэнні правілаў дарожнага руху, у двух выпадках вадзіцелі селі за руль транспартных сродкаў у стане алкагольнага ап’янення.

 Бензатрымер

Жыхарка Мікалаева звярнулася ў міліцыю з той нагоды, што з яе гаража, размешчанага ля дома, вырваны дзвярны прабой. Зніклі бензатрымер, бензапіла, тры садовыя рыдлёўкі, запчасткі ад трактара  МТЗ-50. Урон ацэнены на 474 рублі. Па дадзеным крадзяжы ўзбуджана крымінальная справа. Злачынцы вышукваюцца, ім пагражае пазбаўленне волі да 4 гадоў.

Грошы

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устанавілі, што непрацуючы жыхар в. Мікалаева, знаходзячыся ў доме пенсіянера з гэтай жа вёскі, пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў украў 200 руб. з кішэні пацярпелага. Узбуджана крымінальная справа.

Занос

Аўтамабіль «Рэно», якім кіраваў жыхар Віцебска, ля в. Андрэева занесла, бо вадзіцель не ўлічыў складаныя ўмовы з-за слізкай дарогі. У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з «Жыгулямі», што стаялі на абочыне. За тое, што вадзіцель быў нецвярозы, яму пагражаюць штраф да 200 БВ і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на пяць гадоў. За ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол, парушальніку «свеціць» штраф ад 5 да 20 БВ.

Без правоў

Жыхар аг. Мікіціха сеў за руль аўтамабіля «Нісан», не маючы правоў кіравання. Такое правапарушэнне здзейсніў паўторна на працягу года. Супрацоўнікі ДАІ перадалі матэрыялы ў суд. Парушальніку пагражае штраф ад 20 да 50 БВ, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

На трактары

Жыхар аг. Светласельскі ехаў на трактары ў стане алкагольнага ап’янення. Мужчыну пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 5 год і штраф памерам у 200 БВ.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *