Как получить права механизатора или комбайнера

Сельское хозяйство

Як атрымаць правы механізатара і камбайнера?

У цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райвыканкама вядзецца набор на абучэнне ў тры групы: на катэгорыі «С» (колавыя трактары), «DF» (энерганасычаныя трактары і самаходныя машыны сельскагаспадарчага прызначэння), «Е» (самаходныя машыны несельскагаспадарчага прызначэння).

У першую группу ўжо запісалася 13 чалавек з Шуміліна, Мікіціхі, Амбросавіч.

 

«У групу мы набіраем 20 чалавек, абучэнне хочам пачаць у першай палове лютага, –расказаў дырэктар цэнтра падрыхтоўкі Аляксандр Гусакоў. –Вучоба каштуе 450  рублёў.  Хто можа трапіць на абучэнне? Ды ўсе. Вучацца тыя, хто калісьці ўладкаваўся ў сельгаспрадпрыемства, напрыклад, слесарам, а цяпер хоча працаваць на трактары. Не адмаўляем і людзям іншых прафесій, і ўчарашнім школьнікам, і студэнтам. Вядома, далёка не ўсе пасля заканчэння вучобы будуць працаваць у сельскай гаспадарцы. Але, як правіла, вясковыя жыхары часцей за ўсё працаўладкоўваюцца ў мясцовае сельгаспрадпрыемства».

Такім чынам, ёсць надзея, што якраз да мая сельская гаспадарка раёна папоўніцца новымі кадрамі. Дарэчы, калі работнік ідзе на пераабучэнне (напрыклад, ёсць катэгорыя на колавыя трактары, а хоча атрымаць правы на энерганасычаны трактар), то мае права ўзяць накіраванне ад сельгаспрадпрыемства, дзе будзе працаваць, – і яно аплаціць вучобу.

У мінулым годзе ў цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райвыканкама абучэнне прайшлі пяць груп: на катэгорыю «С» (колавыя трактары) вывучыліся 24 чалавекі, на энерганасычаныя трактары («DF») –16, на «Е» –дзве групы, ці 42 чалавекі. Колькі з былых навучэнцаў уладкаваліся ў сельскую гаспадарку – такую статыстыку цэнтр не вядзе.

«Спачатку ў цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых я атрымаў правы на энерганасычаны трактар, а потым – на самаходныя машыны сельскагаспадарчага прызначэння, – расказаў механізатар ААТ “АграБаравінка” Аляксей Сідараў. –Майстры цэнтра далі добрыя веды. І зараз я працую ў гаспадарцы на “Амкадоры”, работай задаволены».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *