Основные сельскохозяйственные работы завершились, но в хозяйствах не спешат ставить технику на хранение

Сельское хозяйство Экономика

Многім не хапае гаспадарлівасці
Пачатак кастрычніка. Уся зернеўборачная тэхніка (а ў гаспадарках раёна ўсяго 67 зернеўборачных камбайнаў)  павінна быць вычашчана, падфарбавана і пастаўлена ў арачнікі. Сёлета жніво закончылі намнога раней, чым у мінулыя гады. Здаецца, з сярэдзіны жніўня да канца верасня павінны былі паспець пачысціць камбайны. Але падчас рэйду склалася такое ўражанне, што ў некаторых гаспадарках іх і не збіраліся ставіць у арачнікі, пакуль “правяраючыя не пачнуць таўхаць у плечы”. Склалася ўражанне, што камбайны патрэбны  вобласці, раёну, больш высокаму начальству, толькі не самой гаспадарцы.
Пасля першага папярэджання паставілі на захоўванне зернеўборачную тэхніку толькі ў “Прыазёрным”. Многія механізатары іншых гаспадарак кінулі камбайны на мехдварах, пераселі на МТЗ і забыліся…
У некаторых гаспадарках скардзяцца на недахоп рабочых рук. Маўляў, механізатары заняты цэлы дзень на ворыве ці на сяўбе азімых. Але павінна стаць строгім правілам: у апошні дзень работы камбайнаў чысціць іх і змазваць. Але некаторыя ж механізатары чысцілі жняяркі ўжо тады, калі ў іх зерне папрарастала. Пра якую гаспадарлівасць, дысцыпліну і парадак можа ісці размова?
Падчас рэйду мы ўбачылі амаль ідэальны парадак у арачніку на мехдвары ў Мішневічах. Дружна ўзяліся механізатары за работу – і менш як за тыдзень поўнасцю паставілі камбайны на захоўванне. Аказваецца, не так і многа работы, калі ўзяцца. Тое ж самае і ў “Лаўжанскім”. Праўда, ёсць адна акалічнасць, пра якую нельга змоўчыць: у многіх гаспадарках былі памочнікі-камбайнеры з лясгасу, камунгасу, аддзела адукацыі і іншых арганізацый раёна. Зарабілі грошай на калгасных палетках, а камбайны кінулі на мехдварах нячышчаныя.
Больш-менш справіліся з пастаноўкай камбайнаў у “Баравінцы”. Але тут на тэрыторыі майстэрні не было парадку – сапсаваную тэхніку кінулі дзе трапіць. Не ўсё было зроблена  у “Ульскім”, вельмі замарудзілі з пастаноўкай зернеўборачнай тэхнікі ў “Сіроцінскім” і “Прыдзвінскім”.
Дарагую тэхніку (напрыклад, толькі адзін КЗС-1218 каштуе больш як чатырыста мільёнаў рублёў) варта берагчы. Своечасова пачысціць, змазаць, паставіць на захоўванне. Тады камбайны і псавацца будуць менш. На жаль, многім не хапае гаспадарлівасці…
А. МЯСАЕДАЎ,  намеснік начальніка  райсельгасхарчу па механізацыі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *