19 августа – День здоровья школьников

Здоровье

Супраць акуляраў – вітаміны і зарадка
Заплюшчыце вочы і ўявіце,  што гэта назаўжды, што вы больш нічога не ўбачыце. Страшна? Але пакуль зрок добры, людзі не задумваюцца над тым, што могуць яго страціць. Між іншым, каля мільярда жыхароў нашай планеты носяць акуляры, у развітых краінах кожны чацвёрты – блізарукі.
Прафілактыку парушэнняў органаў зроку трэба пачынаць задоўга да зачацця дзіцяці, бо ад стану зда-роўя, ладу жыцця бацькоў залежыць, з якім здароўем народзіцца немаўля і як у гэтай сям’і будзе развівацца. Атмасфера добразычлівасці, сумесныя прагулкі на свежым паветры, заняткі спортам, загартоўка, рацыянальнае харчаванне, а таксама пра-вільна асветленыя і абсталяваныя месцы для гульняў, чытання, малявання дапамогуць вашаму малышу пазбегнуць праблем са зрокам.
Безумоўна, цяжка будзе пазбегнуць вялікіх зрокавых нагрузак (што часта вядзе да блізарукасці), калі дзіця пойдзе ў школу. Таму і настаўнікам, і бацькам трэба даваць вучням магчымасць мяняць дзейнасць, каб заняткі за сталом межаваліся з рухальнымі гульнямі, практыкаваннямі і адпачынкам. Немалую ролю ў прафілактыцы блізарукасці мае гімнастыка для вачэй. Асабліва важным фактарам захавання зроку з’яўляецца збалансаванае  харчаванне, з дастатковым утрыманнем вітамінаў. Малако, рыба, нятлустае мяса, печань, гародніна і садавіна, свежапрыгатаваныя сокі і кампоты, арэхі, а не чыпсы, каўбасы і ліманад павінны есці нашы дзеці, каб быць здаровымі.
А яшчэ трэба абмежаваць прагляд тэлеперадач, гульні на камп’ютары, прыстаўках і асабліва на мабільных тэлефонах, бо гэтыя дасягненні чалавецтва зусім не на карысць вачам.
Дарэчы, з рознымі парушэннямі зроку на ўліку ў раённай паліклініцы знаходзіцца 52 дашкольнікі і 456 дзяцей школьнага ўзросту, колькасць іх з кожным годам павялічваецца.
Выконваць патрабаванні здаровага ладу жыцця, магчыма, не так проста, але трэба, бо любую хваробу ўсё роўна лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.
Л. СУХАНАВА, раённы тэрапеўт Шумілінскай ЦРБ.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010

Беражыце зрок дзяцей
Узрост паступлення дзіцяці ў школу супадае з перыядам функцыянальнай няўстойлівасці органаў зроку. Навучальны працэс звязаны з узрастаннем нагрузкі на вочы: аб’ём зрокавай нагрузкі малодшых школьнікаў у сярэднім складае 5-7 гадзін на дзень, а сярэдняга і старэйшага узросту – 8-10. А калі дзіця рэдка бывае на свежым паветры, маларухомы, аслаблены частымі захворваннямі, яно ўваходзіць у групу павышанай рызыкі развіцця зрокавага расстройства.
Для прафілактыкі ўзнікнення і прагрэсіравання парушэнняў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту асабліва важна захоўваць элементарныя гігіенічныя правілы: рацыянальная пабудова вучэбнага дня ў школе, арганізацыя заняткаў і адпачынку дома, правільнае харчаванне.
Крайне важна забяспечыць правільнае асвятленне. Для паляпшэння асвятлення парты і сцены ў школах павінны афарбоўвацца ў светлы тон, аконныя праёмы быць чыстымі і не застаўленыя высокімі кветкамі.
Стол для выканання ўрокаў дома павінен стаяць ля акна, нельга класці на яго шкло, ці іншае святловяртальнае пакрыцце. Настольная лямпа павінна мець абажур, каб прамыя промні святла не траплялі ў вочы. Для праўшы лямпа ставіцца злева, для ляўшы – справа, аптымальная магутнасць лямпачкі – 60-80 ват. Верхняе агульнае святло трэба таксама ўключаць, каб не было рэзкага пераходу пры пераводзе погляду ад асветленага сшытка ў цемнату пакоя.
К. АФАНАСЬЕВА, урач-гігіеніст ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *