Спартакиада сельских жителей

Здоровье Спорт, туризм

Перамаглі мацнейшыя
У суботу ў Шуміліне прайшла традыцыйная летняя спартакіяда сярод сельскіх жыхароў. Свае каманды выставілі УП Шумілінскі райаграсервіс”, ААТ “Лаўжанскае”, КУСГП “Сіроцінскі” і СВК “Прыдзвінскі”.
Лёгкая атлетыка. Адкрылі спартыўны фэст спаборніцтвы лёгкаатлетаў. Яўнымі фаварытамі на бегавой дарожцы былі спартсмены з “Райаграсервісу” і “Лаўжанскага”. Гэтыя каманды не толькі выставілі поўны склад на спаборніцтвы, а і паказалі даволі годныя вынікі. Пры аднолькавай колькасці балаў па дадатковых паказчыках камандную перамогу святкавалі лёгкаатлеты “Райаграсервісу”.
Міні-футбол. Хлопцы з “Лаўжанскага” прыстойна абараняюць гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах, паказваюць добрую  тактычную гульню. Таму на раённай спартакіядзе яны былі на галаву вышэй за сваіх сапер-нікаў: тры перамогі з буйным лікам і першае выніковае месца. Каманда “Райаграсервісу” паказала дабротны футбол – яна другая. Міні-футбалісты “Прыдзвінскага”, якія на кожнай сустрэчы паказвалі азарт і прагу перамагчы, выклікалі сімпатыі гледачоў.
Валейбол. У цікавай барацьбе прайшоў валейбольны турнір. Каманды былі больш-менш аднаго ўзроўню. У большасці сустрэч спартыўная ўдача была на баку больш вопытных. Выйгралі турнір валейбалісты “Райаграсервісу”,  лідарамі на пляцоўцы былі Сяргей Гоманаў і Алена Асташонак.
Канат. Завяршалі спартакіяду спаборніцтвы канатчыкаў. Перавага тут апошнім часам за асілкамі “Райаграсервісу”, якія зноў даказалі, што першае месца яны нікому аддаваць не збіраюцца.
Па выніках летняй спартакіяды сельскіх жыхароў першае месца заваяваў УП “Шумілінскі райаграсервіс”, другое – ААТ “Лаўжанскае”, трэцяе – КУСГП “Сіроцінскі”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *