Сергей Дубко стал лидером среди операторов по уходу за молодняком КРС

Сельское хозяйство

Прывагі плюсуюць

Сяргей Дубко, які працуе на ферме Кардон КУСГП «Ульскі» больш за дзесяць гадоў, па выніках прафсаюзных спаборніцтваў сярод аператараў па доглядзе за маладняком, вызначаны лідарам раёна.

Сярэднясутачныя прывагі цялят у яго группе склалі 681 грам (плюс 195 грамаў да ўзроўню мінулага года).

«Працую ў двух памяшканнях фермы, дзе знаходзяцца 450 цялят на дарошчванні і пад пакрыццё, –расказаў Сяргей. –Раздаю жывёле корм, муку, падсцілаю салому. Галоўнае для цялят –каб былі добрыя ўмовы ўтрымання. Іншымі словамі –суха, цёпла, чыста. Немалаважная роля адводзіцца таксама і кармам. Іх сёлета ў нашай гаспадарцы нарыхтавана дастаткова. Думаю, і надалей будзем мець дастойныя прывагі».

Дыплом і падарунак лідару-жывёлаводу ўручыла старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *