Последняя среда месяца — бесплатная для посещения музеев школьниками

Культура Образование

Бясплатны музей у апошнюю сераду месяца

Адзіны дзень бясплатнага наведвання музеяў школьнікамі ў апошнюю сераду месяца працягвае дзейнічаць і ў гэтым годзе.

У мінулую сераду скарыстацца гэтай паслугай вырашылі навучэнцы 1-4 класаў Башнёўскай базавай школы, 5 класа СШ № 2, 4 класаў СШ № 1.

Вучні знаёміліся з гісторыяй краіны праз гісторыю ёлачных цацак на выставе «Калі запальваюцца елкі». Тэме генацыду была прысвечана экскурсія, якую правялі супрацоўнікі музея для вучняў 9-11 класаў Кардонскай СШ. Экспазіцыю музея Обальскага камсамольскага падполля наведалі ў гэты дзень сямікласнікі Амбросавіцкай базавай школы.

«Дадзены праект будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года, –зазначыла дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова. –Скарыстацца паслугай бясплатнага наведвання магчыма кожную апошнюю сераду месяца. Чакаем вучняў і настаўнікаў на экспазіцыях і выставах музея!».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *