Проблема, про которую нельзя молчать

Закон Общество

Праблема, пра якую не трэба маўчаць

Як сведчыць статыстыка, праблема наркабізнесу, ужывання наркатычных сродкаў вельмі актуальная. Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Ілья Савінаў раіць перш за ўсё весці прафілактычную работу сярод падлеткаў.

Рэальнасць, у якой жывуць нашы дзеці, нікуды не схаваеш. Побач можа апынуцца чалавек, які ўжывае наркотыкі ці распаўсюджвае іх. Галоўнае –навучыць дзяцей правільна сябе паводзіць і адэкватна рэагаваць на сітуацыю, расказваў Ілья Савінаў падчас сустрэчы са старшакласнікамі і іх бацькамі ў школах раёна.

Яшчэнядаўнатэма “наркотык і падлетак” была далёкая ад нашагараёна. Калі летась шумілінскі падлетак трапіў у поле зроку за распаўсюджванне наркатычных сродкаў, пра гэта загаварылі. Тэму “разагрэла” і абвінавачванне –дзесяць з паловай год пазбаўлення волі.

– Пазіцыя дарослых «не ўводзіць у вушы слова “наркотык” няправільная», –расказаў Ілья Савінаў. –Гэта не тая праблема, пра якую трэба маўчаць. Варта даводзіць, што той, хто ўжывае наркотыкі –зусім не круты, а наадварот, бязвольны чалавек. Задавальненне атрымліваюць не ад наркотыкаў, а ад любімай справы, сяброўства, спорту».

Ларыса ЗАЙЦАВА. 

7 прычын сказаць «НЕ» наркотыкам:

  1. Да наркотыкаў фарміруецца хуткая залежнасць.
  2. Яны з’яўляюцца крыніцай многіх захворванняў і прыводзяць да ранняй смерці.
  3. Наркотыкі прыводзяць людзей да злачынстваў.
  4. З-за іх ужывання чалавек становіцца слабым і бязвольным.
  5. Калі нехта “колецца ці нюхае”, ад гэтага пакутуюць яго родныя.
  6. Наркотыкі прыводзяць да няшчасных выпадкаў.
  7. Паспрабаваць наркотыкі лёгка, а вылечыцца ад залежнасці вельмі цяжка.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *