Конкурс профессионального мастерства определили лучшего учителя и лучшего воспитателя Шумилинского района

Главное Образование Общество

«Настаўнік –гэта сейбіт на зямлі»

У раённым этапе конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» пераможцамі сталі настаўнік рускай мовы і літаратуры Шумілінскай СШ № 1ВольгаБяляева і выхавальнік Мікіціхінскага дзіцячага сада МарынаДышко.

1 лютага ў актавай зале СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна прайшоў фінал раённага этапу конкурсу. Удзельнікаў вітала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая адзначыла прафесіяналізм і смеласць педагогаў, пажадала поспехаў у конкурсе і далейшай рабоце.

Да фіналу пятнаццаці педагогам устаноў адукацыі раёна прыйшлося прайсці няпросты шлях. На першым этапе трэба было даць адкрыты ўрок у сваёй установе адукацыі, пасля прадставіць на завочны адборачны тур сваю прэзентацыю і план-канспект урока. Вочны этап уключаў адкрыты ўрок у незнаёмым класе, а таксама абарону вопыту педагагічнай дзейнасці.

У фінальнай частцы трэба было прадставіць візітку-самапрэзентацыю. Трэба адзначыць, што на гэтым этапе настаўнікам і выхавальнікам прыйшлося праявіць не толькі педагагічны вопыт, але і ўсе таленты, гумар, вынаходлівасць, прадэманстраваць захапленні і акцёрскія здольнасці.

Пераможцамі раённага этапа па намінацыях сталі настаўнік пачатковых класаў Слабадской базавай школы Вольга Барысевіч і педагогі СШ № 1 – настаўнік музыкі Наталля Філіпава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Сяргей Сахончык і настаўнік фізікі Наталля Бурэль.

Абсалютнымі пераможцамі прызнаны настаўнік рускай мовы і літаратуры Шумілінскай СШ № 1 Вольга Бяляева з прысваеннем звання «Настаўнік года» і выхавальнік Мікіціхінскага дзіцячага сада Марына Дышко з прысваеннем звання «Выхавальнік года».

Пераможца Вольга Бяляева падзялілася сваімі эмоцыямі і ўражаннямі:

Адчуваю радасць і стомленасць адначасова. Трэці раз удзельнічаю ў гэтым конкурсе і адзначаю, што канкурэнцыя расце. Усе канкурсанты дастойныя прафесіяналы, маюць вялікі вопыт работы, моцную падрыхтоўку. Конкурс праходзіць у некалькі этапаў, працяглы час, таму для перамогі патрабуецца грунтоўная падрыхтоўка, важнае значэнне мае псіхалагічная ўстойлівасць. На абласным этапе, добра ведаю, канкурэнцыя на парадак вышэй, а значыць рыхтавацца трэба яшчэ больш.

Дыпломы фіналістаў раённага этапа і падарункавыя сертыфікаты ўручаны настаўніку беларускай мовы і літаратуры Амбросавіцкай БШ Алене Пушновай, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства Обальскай СШ Таццяне Гудзімавай, настаўніку інфарматыкі Шумілінскай СШ № 1 Андрэю Савасцьянаву, настаўніку рускай мовы і літаратуры Мікіціхінскай СШ Людміле Лявонавай, выхавальніку Шумілінскага дзіцячага сада № 2 Наталлі Вінаградавай, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства Шумілінскай СШ № 2 Паўлу Гусакову, выхавальніку Шумілінскага дзіцячага сада № 4 Таццяне Марозавай, настаўніку беларускай мовы і літаратуры Шумілінскай СШ № 1 Дыяне Кахтэнка і настаўніку пачатковых класаў Шумілінскай СШ № 1 Алёне Зданевіч.

Гаворачы пра вынікі раённага этапа, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова заўважыла: «Прафесійны конкурс набірае папулярнасць сярод педагогаў раёна. Сёлета ў фінале раённага этапа выступала 15 чалавек – гэта саамы прадстаўнічы конкурс за ўсю гісторыю. Канкурсанты даказалі, што яны лепшыя, самыя таленавітыя педагогі.

Пераможцаў чакае абласны этап. На завочны тур абласнога этапа раён плануе падаваць чатыры кандыдатуры: Вольгу Бяляеву, Марыну Дышко, Сяргея Сахончыка, Наталлю Бурэль. Іх лёс будзе вырашаць ужо абласное журы».

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2022-2023 годзе» пройдзе ў тры туры з 13 лютага па 31 сакавіка.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *