Олимпийские надежды Шумилинщины: юный борец Павел Гулаков

Молодёжь Спорт, туризм

Павел Гулаков

“Пачуць трэнера і… перамагчы”
З усіх сённяшніх выхаванцаў трэнера  Пятра Ганушчанкі Павел Гулакоў   па характары самы спакойны. Ён уважліва слухае трэнерскія парады і старанна іх выконвае. На першы погляд, занадта ціхі і зусім не баявы.
“Не ўсё так проста, — усміхаецца Пётр Ганушчанка, — спакойны-спакойны, але ж калі заводзіцца, то ўжо не саступіць…”
Спартыўныя спецыялісты і трэнеры называюць Паўла Гулакова адным з самых перспектыўных не толькі ў вобласці, а і ў рэспубліцы. Ужо на рахунку дзесяцігадовага абальчаніна ёсць перамогі на прадстаўнічых абласных турнірах у Глыбокім і Гарадку. Прычым, змагаецца хлопец са старэйшымі спартсменамі, і не толькі змагаецца, а і перамагае.
На грэка-рымскую барацьбу прыйшоў сам. “У наш клас завітаў Пётр Васільевіч і запрасіў хлопчыкаў у секцыю грэка-рымскай барацьбы, — расказвае Павел, — прыйшоў, пачаў займацца. Першы час было складана, нават не верылася, што трэнерскія словы “ў цябе ўсё атрымаецца” спраўдзяцца”.
Першы турнір быў Обалі. У Паўла Гулакова дзве перамогі, але да прызавога месца не дабраўся. Ён “не выстраліў” з першага турніру, а да сваіх вікторый ішоў паступова, але ўпэўнена.
На спаборніцтвы Пётр Ганушчака бярэ юнака толькі другі год, але, нягледзячы на невялікую барцоўскую практыку, Павел ужо зараз можа прыняць адзіна правільнае рашэнне. “Нямала памылак раблю, — дзеліцца юны спартсмен, —  яшчэ доўга трэба трэніравацца. Для мяне самае галоўнае падчас паядынкаў пачуць трэнера”.
Юнак старанны на трэніроўках, для яго – усё важнае і галоўнае. Так ён вучыцца і сталее.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *