Профсоюзный приём в ООО «Витконпродукт»: контракты, режим рабочего времени и другие вопросы

Закон Общество

Прафсаюзны прыём. Цікавіў рэжым рабочага часу

У адміністрацыйным будынку забойнага цэха ТАА «Вітконпрадукт» прайшоў прафсаюзны прыём, які арганізавалі і правялі Шумілінскае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з прававым інспектарам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святланай Кузьміной і пракурорам Шумілінскага раёна Іванам Волчыкам.

 

Работнікі забойнага цэха задалі прафсаюзнаму юрысту некалькі пытанняў,

якія тычыліся рэжыму рабочага часу. Святлана Кузьміна патлумачыла, што нормы рэжыму рабочага часу ўстаноўлены арт. 123 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Але на кожным прадпрыемстве, зыходзячы са спецыфічных асаблівасцяў работы, наймальнік распрацоўвае і вызначае правілы ўнутранага працоўнага распарадку або графік работ (зменнасці). Графік зацвярджаецца наймальнікам па ўгадненні з прафсаюзам. Рэжым рабочага часу даводзіцца да ведама работнікаў не пазней аднаго месяца да ўвядзення яго ў дзеянне.

Згодна з арт. 134 Працоўнага кодэкса работнікам на працягу рабочага дня  прадастаўляецца перапынак для адпачынку і харчавання працягласцю не менш 20 хвілін і не больш за дзве гадзіны, які ў рабочы час не ўключаецца.

Прафсаюзны юрыст звярнула ўвагу на тое, што на работах, дзе па ўмовах вытворчасці перапынак для адпачынку і харчавання ўстанавіць нельга, то на працягу рабочага дня прадастаўляецца час, неабходны для прыёму ежы, які ўключаецца ў рабочы і аплачваецца. Пералік такіх работ, парадак і месца прыёму ежы ўстанаўліваюцца наймальнікам у адпаведнасці з калектыўным дагаворам, пагадненнем або правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

Другое пытанне, якое цікавіла работнікаў цэха, тычылася прадаўжэння працоўных адносін пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта. Святлана Кузьміна расказала, што арт. 261 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што кожны з бакоў, хто заключаў кантракт, не пазней чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну яго дзеяння пісьмова папярэджвае другі бок аб рашэнні прадоўжыць або скасаваць працоўныя адносіны. Максімальны тэрмін, на які можа быць заключаны кантракт, – пяць гадоў, мінімальны – адзін год. Разам з гэтым з пісьмовай згоды работніка кантракт можа быць заключаны і на меншы тэрмін.

Перад работнікамі цэха выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава, якая расказала аб выніках работы за мінулы год і планах на бягучы.

Адначасова была праведзена сустрэча па прававой асвеце і фарміраванні прававой культуры для старшынь прафсаюзных арганізацый раёна на тэму «Ахоўная функцыя прафсаюзаў пры спыненні  працоўных адносін».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *