Будни и праздники клуба «Юный гвардеец» из Шумилинской СШ №1

2023 – Год мира и созидания Молодёжь Образование

На экскурсии в Обольском музее комсомольского подполья.

Будні і святы «Юнага гвардзейца»

У лістападзе мінулага года на базе Шумілінскай СШ № 1 пачаў працаваць ваенна-патрыятычны клуб «Юны гвардзеец». Сёння клуб аб’ядноўвае 20 хлопцаў і дзяўчат з розных класаў.

«Можна сказаць, што мы пакуль што толькі знаходзім сваё месца, становімся на ногі, – пачаў гутарку кіраўнік клуба на-стаўнік гісторыі Сяргей Сахончык. – Кожны з членаў клуба – сапраўдны актывіст, які можа павесці іншых за сабой». Ка-мандзірам клуба выбралі дзесяцікласніка Багдана Ушала, намеснікам – дзесяцікласніцу Кацярыну Лінкевіч. Члены «Юнага гвардзейца» збіраюцца па суботах. «Ёсць за-планаваныя мерапрыемствы, – працягвае Сяргей Сахончык. – Але мы імкнёмся рэагаваць па сітуацыі. Так, напрыклад, пас-ля снегападаў расчысцілі ад снегу помнік на месцы расстрэлу мірных жыхароў у Шуміліне ў гады Вялікай Айчыннай вайны і магілу невядомага салдата каля вёскі Каравайніца».

«Юны гвардзеец» наладжвае кантакты з раённымі грамадскімі аб’яднаннямі. Нядаўна на базе клуба прайшло пасяджэнне Савета раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў». Афіцэры не толькі падвялі вынікі работы, а і дамовіліся пра канкрэтную дапамогу клубу, у прыватнасці, з ваеннай формай. У бліжэйшых планах – экскурсіі ў Ваенную акадэмію і вайсковую часць, спаборніцтвы у спартландыі з міліцыянерамі.

Дарэчы, быць удзельнікам ваенна-патрыятычнага клуба – мець бонус для выпускнікоў. Справа ў тым, што кожнаму вучню пас-ля заканчэння школы выдаецца характарыстыка, дзе ўказваецца ўдзел у грамадскай рабоце, у тым ліку і ў ваенна-патрыятычных клубах.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Антон Малахаў, 10 клас:

Мне тут цікава! Хочацца быць патрыётам сваёй краі-ны. Нядаўна я пазнаёміўся з Ромасам Канстанцінавічам Юхнявічусам, які пра-водзіў урок мужнасці для пяцікласнікаў. Асабіста для мяне ён прыклад афіцэра-патрыёта. Члены нашага клуба правялі у 1-8 класах урокі мужнасці, прысвечаныя памяці юных герояў-антыфашыстаў.

Дар’я Піліпёнак, 9 клас:

У клуб прапанаваў пайсці Сяргей Яўгенавіч Сахончык. Схадзіла пару разоў, спадабалася – гістарычныя тэмы, экскурсіі мне блізкія. Спадзяюся, што хутка з’явіцца ў нас адзіная ваенная форма. Скажу па сакрэце: пасля заканчэння школы я мару паступаць у Ваенную акадэмію ці ў Акадэмію МУС. Думаю, што «Юны гвардзеец» дапаможа вызначыцца, у якую акадэмію менавіта паступаць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *