Рейд по профилактике пожаров в агрогородке Слобода

Безопасность Общество

Зіма яшчэ не скончылася – сачыце за печкамі

Спраўнасць печак і электраправодкі, належны стан газавай пліты, наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэтыя і шэраг іншых пытанняў былі ў цэнтры ўвагі членаў назіральнай камісіі, да работы якой далучыўся і карэспандэнт раённай газеты. Прафілактычны рэйд па абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў катэгарыраваных грамадзян прайшоў на тэрыторыі аграгарадка Слабада.

 

На асаблівым кантролі ў назіральнай камісіі тыя, хто патрабуе да сябе пэўнай увагі: шматдзетныя сем’і, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя, сталыя людзі, а таксама тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Задача камісіі  – высветліць, каму патрэбна  дапамога, а каму – кантроль.

Падчас рэйду былі выяўленыя парушэнні, якія патрабавалі неадкладнай ліквідацыі. Так, да прыкладу, пры наведванні домаўладання аднаго з жыхароў аграгарадка інспектар сектара прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў заўважыў факт няспраўных дзверцаў паліўніка. «Неадкладна падрамантуйце – зіма яшчэ не скончылася», – зрабіў заўвагу ратавальнік. Бачна па ўсім, што гаспадар курыць у жылых пакоях,  таму з ім была праведзена і прафілактычная гутарка наконт таго, дзе і як можна курыць бяспечна.

У адрас грамадзянкі С. таксама выказаны заўвагі: каля дзверцаў печкі маецца скразная расколіна, а адзін аўтаномны пажарны апавяшчальнік наогул няспраўны.

Падчас рэйду з домаўладальнікамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі і інструктажы. Члены назіральнай камісіі заклікалі быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі з агнём, не пакідалі без нагляду ўключаныя электрапрыборы, не эксплуатаваць няспраўныя печкі. У сем’ях, дзе выхоўваюцца малыя дзеці, прасілі ні пры якіх абставінах не пакідаць малых без нагляду. Не засталіся па-за ўвагай і пытанні захавання правілаў паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *