Модернизация производства на Обольском керамическом заводе продолжается

Новости Экономика

Робатаў на заводзе стане больш

На Обальскім керамічным заводзе працягваецца рэканструкцыя ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя вытворчасці новых відаў прадукцыі з укараненнем тэхналогіі і абсталявання абпалу з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва».

Праект рэалізуецца з прыцягненнем сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама і Беларускага інавацыйнага фонду. Летась Беларускі інавацыйны фонд выдаткаваў 1 мільён 719 тысяч рублёў, сёлета інавацыйны фонд аблвыканкама выдзяляе на рэканструкцыю 7 мільёнаў рублёў.

Начальник цеха №2 М. Яковлев и главный инженер ОКЗ С. Левшов.

«У студзені-лютым завод спыніў вытворчасць прадукцыі, каб злучыць новыя пабудаваныя аб’екты з асноўным цэхам і тэхналагічнай лініяй. Гэта вельмі аб’ёмная работа. Зімовыя месяцы выбралі спецыяльна, у гэты час цэгла найменш запатрабавана як на ўнутраным, такі на знешнім рынках », – адзначае галоўны інжынер ОКЗ Сяргей Ляўшоў.

На сённяшні дзень практычна гатовы склад цвёрдага паліва, завяршаюцца работы на ўчастку падрыхтоўкі цвёрдага паліва, узводзіцца фундамент на лафетных пуцях. «Пасля рэканструкцыі ў тэхналагічнай лініі з’явяцца робаты, перасоўванне абпалачных ваганетак, сарціроўка і ўпакоўка гатовай прадукцыі будуць ажыццяўляцца ў аўтаматычным рэжыме, – працягвае Сяргей Аляксан-дравіч. –Такім чынам, на заводзе зменшыцца цяжкая ручная праца».

Працягваецца рэканструкцыя ў сушыльным аддзяленні, амаль гатовы тэхналагічны навес аддзялення зоны абпалу тунэльнай печы. Пасля завяршэння будаўнічых работ на ОКЗ прыступяць да мантажу новага абсталявання вытворчасці грэчаскай кампаніі «Sabo», закупленага ў мінулым годзе.

Таксама сучасным нормам будзе адпавядаць сістэма пажаратушэння. «Устаноўлены дзве ёмістасці аб’ёмам па 130 кубічных метраў для вады з аўтаматычнай помпавай станцыяй, – расказвае галоўны інжынер. – У выпадку надзвычайнай сітуацыі вада будзе тушыцьпажар на працягу адной гадзіны, выдаючы 17 літраў вады ў секунду адным пажарным гідрантам. Такая сістэма пажа-ратушэння на вытворчасці лічыцца адной з самых актуальных у свеце».

Канцэптуальна новым будзе падыход на заводзе да сістэмы збору і ачысткі дымавых газаў. «Для абпальвання цэглы замест прыроднага газу будзем выкарыстоўваць торфабрыкет, які вырабляе мясцовае прадпрыемства, і нафтавы кокс з наваполацкага «Нафтана». Доля газу знізіцца да 30%, што павысіць рэнтабельнасць прадукцыі – тлумачыць Сяргей Ляўшоў. – Перад выкарыстаннем торфабрыкет і кокс неабходна дасушваць да пэўнай вільготнасці. Дасушванне пра-ходзіць пры тэмпературы 70-80 градусаў Цэльсія. Дасушваць будзем з дапамогай дымавых газаў, якія папярэдне будуць ачышчаны. Такім чынам адбываецца поўны завершаны цыкл: пры вытворчасці цэглы максімальна выкарыстоўваецца цепланосьбіт зоны ахалоджвання прадукцыі».

Кіраўніцтва завода падкрэслівае, што рэканструкцыя ідзе згодна з графікам і на канец лютага складае амаль 40% ад агульных аб’ёмаў. Вясной прадпрыемства пачне выпуск цэглы, каб назапасіць прадукцыю для продажу летам, калі завод спыніцца для завяршэння будаўніча-мантажных і пусканаладачных работ. У снежні 2023 года прадпрыемства выйдзе на праектную магутнасць. З’явіцца і некалькі новых гатункаў цэглы.

– Пасля завяршэння рэканструкцыі завод стане сучаснай вытворчасцю, – падсумоўвае Сяргей Аляксандравіч. – Мы значна зменшым колькасць цяжкай ручной працы. А па многіх аспектах – выкарыстанне нафтавага коксу і ачышчаных дымавых газаў, асартымент прадукцыі – аналагаў у цаглянай вытворчасці Беларусі нам няма.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *