В Николаевском сельсовете проходит подворный обход

Актуалии Общество Сельское хозяйство

Падворны абход: Мікалаёўскі сельсавет. Вялікдзень на парозе, а настрой псуе надвор’е
4 красавіка на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета пачаўся падворны абход усіх населеных пунктаў. Работнікі райвыканкама, прадстаўнікі раённых службаў, дэпутаты раённага і Мікалаёўскага сельскага Саветаў, старэйшыны вёсак у гэтыя дні наведалі літаральна кожны дом.
Перад пачаткам абходу старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава азнаёміла групы з асаблівасцямі Мікалаёўскага сельсавета. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што нягледзячы на тое, што сельсавет у раёне самы маленькі па плошчы, ён займае першае месца па колькасці ў насельніцтва жывёлы і першае месца па колькасці выкарыстоўваемай і апрацоўваемай зямлі ў насельніцтва. Іншымі словамі, не ў крыўду другім, тут пражываюць самыя працалюбівыя людзі. Асаблівасць Мікалаёўскага сельсавета яшчэ ў тым, што тут пераважная большасць насельніцтва – католікі. У іх зараз асаблівыя клопаты: падрыхтаваць дом і ўсю гаспадарку да Вялікадня, які святкуецца ў гэту нядзелю. Аднак зацяжная зіма перашкаджае планам вяскоўцаў, псуе настрой.
Асноўныя пытанні, якія ўзнялі жыхары вуліц Кардонскай, Школьнай і Прыазёрнай (менавіта ў гэту групу падворнага абходу ўваходзіў аўтар радкоў) у Кардоне, былі па дарогах, стану калодзежаў. Трывожылі вяскоўцаў нязнесеныя руіны былога клуба. “Вельмі небяспечна такое блізкае суседства са школай,” – пераконвалі кардонцы.
Абавязковым было наведванне адзінока пражываючых, мнагадзетных сямей, абавязаных асоб, сацыяльна небяспечнай катэгорыі насельніцтва.
Падворны абход пройдзе ў чатыры этапы. Першы этап – падворны абход – пройдзе да канца тыдня, пасля адбудзецца выязны прыём жыхароў сельсавета кіраўніцтвам раёна. На трэцім этапе запланаваны аб’езд сацыяльна-вытворчых аб’ектаў, пасля чаго будуць падведзены вынікі работы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *