Когда надо менять паспорт?

Вопрос-Ответ Закон

Абмен – кожныя 10 гадоў

Зараз трэба мяняць пашпарт  не ў 25 і 45, як было раней, а кожныя дзесяць гадоў.  За месяц да заканчэння  тэрміну дзеяння трэба  звярнуцца ў групу па грамадзянстве і міграцыі,  каб напісаць заяву на выраб новага дакумента.

«Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 3 чэрвеня 2008 года «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» прадугледжвае, што ўсе, хто дасягнуў 14 гадоў, павінны атрымаць пашпарт, – расказаў вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Уладзімір Ушал. – У некаторых выпадках (напрыклад, паездка за мяжу) пашпарт выдаецца і раней, але тэрмін яго дзеяння складае толькі пяць гадоў. Пашпарт, атрыманы ў 14 год і ва ўсе наступныя, дзейнічае дзесяць гадоў. Дакумент, які атрыманы ў 64 гады, сапраўдным будзе да 100 гадоў, далейшы абмен – у 125 год.

У некаторых выпадках людзям патрабуецца новы пашпарт і па іншых прычынах: грамадзянін змяніў прозвішча, дакумент стаў непрыгодным у выпадку механічных пашкоджанняў, выяўлены недакладнасці ў запісах. Пры стандартных сітуацыях тэрмін замены пашпарта

складае адзін месяц, пры паскораным рэжыме – да 15 дзён».

З верасня 2021 года грамадзяне краіны па жаданні замест пашпарта могуць атрымаць ідэнтыфікацыйную карту (ID-карту).

Яна выкарыстоўваецца, як і звычайны пашпарт, для засведчання асобы і пацвярджэння грамадзянства Рэспублікі Беларусь, мае добрую ступень абароны, электронна-лічбавы подпіс (патрэбны тым, хто накіроўвае дакументы ў роз-ныя інстанцыі ў электронным выглядзе).

Тэрмін дзеяння ID-карты – дзесяць гадоў.

Паралельна з асноўным дакументам (ID-карта) можна атрымаць і біяметрычны пашпарт – дакумент, які пацвярджае грамадзянства Рэспублікі Беларусь і засвед-чвае асобу ўладальніка з мэтай выезду з Рэспублікі Беларусь, а таксама часовага знаходжання і пастаяннага пражыван-ня за межамі рэспублікі».

Калі пашпарт згублены або ўкрадзены, супрацоўнікі РАУС раяць тэрмінова звярнуцца з заявай у міліцыю. У такім разе махляры не змогуць пакарыстацца чужым дакументам. Затым трэба прыйсці ў групу па грамадзянстве і міграцыі, напісаць заяву. Працэс атрымання дакумента такі ж, як і пры яго замене.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *