Боремся с шершнями самостоятельно. Советы сотрудника РОЧС

Бяспека Вопрос-Ответ

Задача – знішчыць шэршняў
Парады, як самастойна змагацца з джаланоснымі насякомымі, дае намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў:
– Найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з джаланоснымі насякомымі (восамі, пчоламі, шэршнямі) з’яўляецца знішчэнне іх гнязда. Для гэтага неабходна экіпіроўка: плашч, штаны са шчыльнай тканіны, гумавыя боты і пальчаткі. На галаве – шапка пчалавода ці “накамарнік” з ахоўнай сеткай.  Здымаць гняздо мэтазгодна ў цёмны час сутак ці ў дажджлівае надвор’е, паколькі ўсе насякомыя знаходзяцца ў гняздзе. Самы просты і даступны спосаб  – выкарыстанне бытавых інсектыцыдных аэразоляў тыпу “Дыхлафос”. Для гэтага поліэтыленавы пакет большы па аб’ёме, чым гняздо, напоўніць аэразоллю, нацягнуць на гняздо з боку ўваходу і як мага шчыльней прыціснуць да сценак гнязда. Для хутчэйшай гібелі насякомых у сценках гнязда можна зрабіць невялікую адтуліну і ўпырснуць аэразоль унутр. Пасля гібелі насякомых зрэзаць гняздо.
Пры ліквідацыі гнязда ў цяжкадаступных месцах, такіх, як сцены, неабходна закласці ў шчыліну тампоны, шчодра змочаныя эфірам (хлараформам) альбо іншым інсектыцыдам, і зарабіць шчыліну мантажнай пенай ці цэментным растворам.
Пры ліквідацыі гнязда абавязкова трэба выконваць меры бяспекі. У першую чаргу не карыстацца парфумай і іншымі рэчывамі, якія валодаюць моцным пахам – рэзкі пах дзейнічае на насякомых раздражняльна, і яны становяцца агрэсіўнымі. Не дапускаць рэзкіх рухаў. Пры ліквідацыі гнёзд на балконах, лоджыях шчыльна зачыняць дзверы і форткі.
Пры ўкусе неадкладна месца ўжалення апрацаваць растворам нашатырнага спірту і прыкласці холад. Пры моцным болі і апухласці звярнуцца да ўрача.
Катэгарычна забараняецца праводзіць работы пасля ўжывання спіртных напояў (нават у малых дозах).
Падрыхтавала
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *