Шумилинский историко-краеведческий музей проводит патриотический конкурс «Хатынь глазами потомков»

2023 – Год мира и созидания Культура

22 сакавіка 2023 года спаўняецца 80 гадоў з дня Хатынскай трагедыі. Спаленая фашыстамі Хатынь у Лагойскім раёне Мінскай вобласці стала сімвалам пакут і болем усяго беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у патрыятычным конкурсе «Хатынь вачыма нашчадкаў», прымеркаваным да 80-годдзя Хатынскай трагедыі і Года міру і стварэння.

«Хатынь вачыма нашчадкаў»

Конкурс праводзіцца з 22 сакавіка па 9 мая з мэтай фарміравання аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага і захавання гістарычнай памяці, фарміравання патрыятызму, любові да роднага краю.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

– відэасюжэт (відэакліп, прэзентацыя) «Хатынь. Мы памятаем!» (пра гісторыю трагедыі вёскі Хатынь);

– відэасюжэт (відэакліп, прэзентацыя) «Хатынь. Трагедыя спаленых вёсак» (пра гісторыю спаленых вёсак на

тэрыторыі Шумілінскага раёна);

– відэасюжэт (відэакліп, прэзентацыя) «Хатынь. Рэквіем спаленым вёскам» (пра помнікі ў гонар спаленых вёсак).

Удзельнікам неабходна даслаць свае работы на электронную пошту музея shumuz@mail.ru з пазнакай «Конкурс». У лісце пазначыць імя, прозвішча, кантактны тэ-лефон удзельніка (аўтара, групы аўтараў).

Работы прымаюцца да 27 красавіка ўключна. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 9 мая на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Вялікай Перамогі.

Партнёры конкурсу – РА ГА «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў», РА ГА «Беларускі фонд міру». Інфармацыйны партнёр – раённая газета «Герой працы».

Наш абавязак – памятаць, якім коштам беларускаму народу дасталася перамога.

Тэлефон для даведак 5 84 02.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *