Стоит посетить: выставка фонографов, граммофонов и патефонов

Культура Мир увлечений

“Гісторыя гуказапісу” ў Віцебску
Нядаўна ў цэнтр Віцебска ў гістарычны будынак гарадской электрастанцыі “пераехаў” Музей гісторыі прыватнага калекцыяніравання. У музеі прадстаўлены найбольш цікавыя прадметы з калекцый Вацлава Федаровіча, Антона Брадоўскага, Міхала Калкова і найбольш поўна – збор Івана Галькевіча. Усяго больш за 1200 прадметаў.
Пастаянная экспазіцыя паказвае разнастайнасць прыватных калекцый – прадметы археалогіі, фарфор, зброя, вышыўка, скульптура, манеты, памятныя і ўзнагародныя медалі і знакі. Падмуркам для стварэння музея стаў збор аднаго з буйнейшых беларускіх калекцыянераў Івана Галькевіча (1895-1976). Здзяйсняючы мару свайго мужа, удава калекцыянера падарыла збор Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.
Таксама ў музеі ёсць спецыяльная зала для выстаў прыватных калекцыянераў, першай экспазіцыяй якой стаў збор фанографаў, грамафонаў і патэфонаў мінскага калекцыянера Ігара Барысевіча. Тут прадстаўлена больш за 60 экспанатаў з калекцыі, якую Барысевіч збірае ўжо больш за 10 год. У экспазіцыі можна пабачыць гукаўзнаўляльную апаратуру зары эры гуказапісу: ад фанографаў Эдзісона канца XIX ст. да партатыўных патэфонаў першай паловы XX ст.
Акрамя тэхнікі на выставе прадстаўлены гуканосьбіты – васковыя цыліндры і грампласцінкі. Мы, наведвальнікі музея, змаглі не толькі разгледзець цікавыя экспанаты, але і паслухаць за-пісы – апаратура, якой больш за сто год, у спраўным стане.
Выстава “Гісторыя гуказапісу” бу-дзе працаваць да 17 красавіка 2017 года.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *