Пасхальное обращение настоятеля костёла Матери Божьей Фатимской отца Юрия Котовского

Актуалии Духоўнае

Уваскрэсенне Хрыста
Хрыстос, які ўваскрэс з мёртвых, – аснова нашай веры. Ад Вялікадня разыходзіцца, як ад сонца–крыніцы святла, уся літургія Царквы, напаўняючыся зместам і сэнсам. Літургічнае праслаўленне смерці і ўваскрэсення Хрыста – гэта не толькі ўспамін пра гэтую падзею, але яго актуалізацыя ў таінстве для жыцця кожнага хрысціяніна і кожнай царкоўнай абшчыны, для нашага жыцця.
Сапраўды, вера ва ўваскрэшанага Хрыста мяняе існаванне, здзяйсняючы ў нас пастаяннае ўваскрэсенне.
Гэта падзея не з’яўляецца простым вяртаннем да папярэдняга жыцця, як гэта было для Лазара, для дачкі Іаіра ці для юнака з Наіна, але нешта зусім новае, другое.
Уваскрэсенне Хрыста – гэта пераход да жыцця, якое больш непадуладнае тленнасці часу, да жыцця, агорнутага вечнасцю Бога.
Вялікдзень нясе з сабой навізну глыбокага і татальнага пераходу ад жыцця, падуладнага рабству граху, да свабоднага жыцця, натхнёнага любоўю – сілай, якая перамагае любыя бар’еры і стварае новую гармонію ў сэрцы чалавека і ў яго адносінах з іншымі людзьмі і з’явамі.
“Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя, святыя і любыя, у міласэрнасць, добрасць, пакорлівамудрасць, лагоднасць, доўгую цярплівасць. Паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы. А найболей апраніцеся ў любоў, якая ёсць сукупнасць дасканаласці”.
Усіх даброт, узаемаразумення, любові і Божага міру для хрысціян праваслаўных, якія рыхтуюцца да Пасхі, а таксама для ўсіх людзей, адкрытых на Божую любоў, жадаюць прыхаджане Прыходу Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.
Запрашаем на ўсяночную службу,
якая пачнецца ў суботу 7 красавіка ў 22.00.
З малітвай і павагай настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай айцец Юрый Катоўскі.
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *