8 апреля – Пасха Христова(по календарю католической конфессии)

Актуалии Официально

8 красавіка – Вялікдзень (па каталіцкім календары)
Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Вялікадня!
Зноў, як і кожную вясну, хрысціянскі свет адзначае светлае Уваскрэсенне Хрыстова.
Свята Вялікадня нясе ў сабе духоўнае адзінства, злучае сэрцы, умацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і спакой у кожную сям’ю.
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць у глыбіню стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Пасха раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які зацвярджае вялізную духоўную энергію любові і дабрыні.
У такія дні ўсіх людзей перапаўняе пачуццё глыбокай непадробнай радасці і імкненне рабіць добрыя справы, акружаць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў клопаце і спачуванні.
Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага прынясе ў вашы дамы і сем’і дабрабыт, узаемаразуменне і вясенні настрой, надасць сілы для новай працы ў імя пераўтварэння і росквіту беларускай зямлі, сцвярджэння ідэалаў справядлівасці, міласэрнасці і бескарыслівай дапамогі бліжняму.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабра.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *