«Роса» пришла на помощь. В хозяйствах Шумилинщины ведётся подсев трав

Сельское хозяйство

«Раса» прыйшла на дапамогу

У раёне працягваюцца работы па падсеву шматгадовых траў. На раніцу ўчарашняга дня засеяна 549 гектараў.

Пазаўчора падсеў вёўся на палетках сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае». Перадавога механізатара гаспадаркі Пятра Бардзюкова (на здымку)на самаходнай машыне з пнеўматычнымі коламі «Раса» мы засталі на полі каля вёскі Пушча.

«За дзень паспяваю падсяваць з паўсотню гектараў палеткаў сумессю ка-нюшыны і цімафееўкі, – расказаў Пётр. – “Раса” ў адрозненне ад МТЗ бяжыць лёгка, але сёння вельмі растаў снег, нават забуксаваў у нізіне».

На раніцу ўчарашняга дня ў «Лаўжанскім» засеяна 148 га шматгадовых траў па азімых зерневых (план – 460 га). У чэрвені пасля хімпраполкі яравых зерневых мяркуюць засеяць па іх яшчэ 340 га шматгадовых траў. Насенне, дарэчы, у «Лаўжанскага» ўласнае: ёсць у наяўнасці больш за 10 тон цімафееўкі і 6,5 тоны канюшыны.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *