У рамках пажарна-прафілактычнага дэкадніка рэйдавыя групы праверылі домаўладанні, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі

Безопасность Общество

У рамках пажарна-прафілактычнага дэкадніка, які праходзіў у раёне з 15 па 24 сакавіка,  шумілінскія ратавальнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі правялі ў Шуміліне рэйды па домаўладаннях катэгарыраваных грамадзян, што вядуць асацыяльны лад жыцця. Да аднаго з іх далучыўся і карэспандэнт раённай газеты.

У ходзе дэкадніка намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Бунто разам з супрацоўнікам міліцыі Юрыем Гутнікавым наведаў жыллё асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку з-за здзейсненыя правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Пры праверцы домаўладанняў асаблівая ўвага была нададзена ўмовам пражывання грамадзян. З жыхарамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі пра захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў быце, недапушчэнне курэння ў ложку, тым больш у стане алкагольнага ап’янення. Нагадалі пра недапушчальнасць выпальвання сухой травы і адміністрацыйную адказнасць за дадзенае парушэнне.

Па выніках рэйду грамадзянам агучылі недахопы і тэрміны іх выпраўлення, таксама ім уручылі буклеты прафілактычнай накіраванасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *