Как уберечь велосипед от кражи — советы участкового инспектора милиции

Вопрос-Ответ Происшествия

Як засцерагчы веласіпед ад крадзяжу?

Крадзеж веласіпедаў – актуальная праблема для Шуміліншчыны. У мінулым годзе было зарэгістравана 10 крадзяжоў. Як іх пазбегнуць, адказвае Вячаслаў Зубараў, участковы інспектар РАУС, які абслугоўвае тэрыторыі Дабейскага і Каўлякоўскага сельсаветаў:

– Часцей за ўсё крадуць веласіпеды з пад’ездаў і тамбураў шматпавярховак, а таксама пакінутыя без нагляду ля дамоў, магазінаў. Таму самае элементарнае, што могуць зрабіць людзі – не пакідаць веласіпеды без нагляду. Не варта забываць, што ёсць велазамкі, якімі трэба карыстацца. Для стаянкі пажадана выбіраць такое месца, дзе ёсць відэакамеры – гэта будзе двайная ахова, бо замок таксама можа быць ненадзейным. Для бяспекі варта правесці маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запісаць іх нумары – гэта дапаможа распазнаць веласіпед у выпадку крадзяжу. Можна нанесці нейкую асаблівую метку на дэталь. Калі вы ўбачылі падазроных людзей, што ходзяць каля вашага дома ці пад’езда, сфатаграфуйце іх і паведаміце ў міліцыю па тэл. 102. Захаванне гэтых мінімальных правілаў дазволіць папярэдзіць злачынствы ў адносінах да вас і захаваць вашу маёмасць.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

Участковыя інспектары РАУС праводзяць прыём грамадзян кожную сераду:
з 17.00 да 20.00 у каб. № 5 РАУС (вул. Вакзальная, д. 3);
з 10.00 да 13.00 – у памяшканнях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку сельскіх выканаўчых камітэтаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *