Конфетная орфография и физика в игрушках — темы ученических исследований, представленных на районной научной конференции

Новости Образование

Работа раённай канферэнцыі, которая проходила на базе Шумилинской СШ №1,  вялася па 14 вучэбных прадметах у 7 секцыях. Удзел у канферэнцыі прынялі 74 навучэнцы з 9 устаноў адукацыі. На суд журы былі прадстаўлены 62 работы.

Арыгінальныя і цікавыя, а галоўнае, незвычайныя і запамінальныя даследаванні былі прадстаўлены ўдзельнікамі канферэнцыі. Вучні разам з педагогамі і бацькамі вывучалі цукерачную арфаграфію і фізіку ў цацках, гісторыю населеных пунктаў, уласцівасці малака і малочных прадуктаў, распавядалі як прыгатаваць марожанае ў хатніх умовах, эксперыментавалі з курынымі яйкамі, даказвалі карысныя ўласцівасці аднаразовага пакета, высвятлялі, ці ўмеюць кошкі сябраваць, разбіраліся як павысіць прэстыж педагагічнай прафесіі. Усе ўдзельнікі годна выступілі на канферэнцыі, выразна распавядалі пра свае даследаванні, абапіраючыся на прэзентацыі, цалкам валодалі матэрыялам. Журы высока ацаніла работы юных даследчыкаў.

Па падліках метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяны Бараноўскай, па выніках канферэнцыі было выдадзена 52 дыпломы (15 – I ступені, 18 – II ступені, 19 – III ступені.)

Найбольш  паспяхова выступілі вучні СШ № 1, на рахунку якіх 14 дыпломаў. Шумілінская СШ № 2 і Обальская СШ атрымалі па 7 дыпломаў, Мікіціхінская СШ – 8 дыпломаў, Башнёўская БШ і Мішневіцкая БШ – па 4 дыпломы, Амбросавіцкая БШ і Слабадская БШ – па 3 дыпломы, Кардонская СШ – 2 дыпломы.

Навуковыя работы вучняў, якія атрымалі дыпломы I ступені, прымуць удзел у абласных конкурсах. Хочацца пажадаць ім поспехаў!

Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *