Криминал. Происшествия

Происшествия

Пліта і стулы
Жыхар Віцебска, які з’яўляецца членам садаводчага таварыства “Дачнае”, што ва Ужляціне, заявіў у міліцыю, што ягоны дом абрабавалі. Злодзеі вырвалі дзвярныя запоры і ўкралі газавую пліту, стулы, свяцільнік, адзенне. Агульны ўрон складае 1,1 мільёна рублёў. Злачынцы вышукваюцца.
Абмежаванне волі
Адзін з жыхароў раёна ў верасні 2010 года за крадзеж і грабеж быў асуджаны судом Шумілінскага раёна да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Але мужчына ўхіляўся ад адбыцця пакарання: на працу хадзіў не кожны дзень, не прытрымліваўся даведзенага рэжыму (не піць спіртное, пасля дзесяці гадзін вечара быць дома і г. д.). Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Аўтакрадзеж
Жыхар Шуміліна, які пакінуў на ноч сваю машыну “Лада-Самара” у двары дома, жахнуўся ад убачанага: у аўто не было датчыка тэмпературы, засцерагальніка і іншых запчастак. Урон, нанесены гаспадару, складае больш за мільён рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Ложак
Пацярпела ўраджэнка Лявонава: у яе доме пабывалі злодзеі. Яны вы-ставілі аконнае шкло і прабраліся ў пакой, калі гаспадыні не было дома. З хаты прапала бензапіла “Штыль” і надзіманы  ложак. Агульны ўрон складае больш за шэсць мільёнаў рублёў. Злачынцы пакуль не знойдзены.
Бак
Калі ўваходныя дзверы кватэры адной з жыхарак Обалі былі незамкнёныя, туды прабраліся злодзеі. Аб гэтым жанчына паведаміла ў міліцыю. З кватэры пацярпелай прапаў металічны бак і адзенне. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі ліхадзейку – ёю аказалася мясцовая жыхарка.
Махлярства
Пенсіянерку з райцэнтра падмануў раней судзімы жыхар Шуміліна: па-абяцаў ёй за грошы вызваліць яе сына, якога міліцыянеры забралі ў РАУС за нейкае правапарушэнне. Пенсіянерка, не доўга думаючы, аддала махляру 250 тысяч рублёў, а таго і след прастыў. Аказалася, што і грошы аддала, і сына не выратавала. Пакрыўджаная жанчына звярнулася ў міліцыю. Супраць жыхара Шуміліна ўзбуджана крымінальная справа за махлярства.
Абгон
Жыхар Полацка, які ехаў на аўтамашыне “ДЭУ-Маціз” па трасе Обаль-Полацк,  у зоне дзеяння дарожнага знака “Небяспечны паварот” уздумаў абганяць машыны. Знаходзячыся на паласе сустрэчнага руху, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Машына, якую палачанін браў на пракат у г. Віцебску, значна пашкоджана. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад двух да дзесяці базавых велічынь і пазбаўленне правоў на адзін год.
Мапед
Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Шуміліне на вуліцы Юбілейнай жыхара а.-г. Амбросавічы, які ехаў на мапедзе “Альфа”. Правоў на кіраванне транспартным сродкам у мужчыны не было. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф памерам у дзесяць базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *