Прeступлений в Шумилинском районе стало меньше

Общество Происшествия

“Нагляд”
Па стану на 1 студзеня гэтага года РАУС зарэгістравана 260 злачынстваў (летась –  367). Асобамі, якія маюць не знятую і не пагашаную судзімасць, летась здзейснена 101 злачынства ( у 2011 годзе – 121). Удзельная вага рэцыдыўных злачынстваў складае 49,8% (у рэспубліцы –  48,4%, у вобласці – 46,8%).
Знізілася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў (у 2011 годзе іх было тры, летась – адно) і злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення  (у 2011 годзе было 52, у 2012 годзе – 47).
З мэтай зніжэння колькасці злачынстваў на тэрыторыі Шумілінскага раёна  з 14 па 21 студзеня  праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Нагляд”, накіраваны на папярэджанне правапарушэнняў асобамі, маючымі не знятую і не пагашаную судзімасць.
У час правядзення мерапрыемстваў асноўная ўвага была накіравана на асоб, якія знаходзяцца пад прэвентыўным наглядам, раней судзімых, а таксама асуджаных да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, вывучэнне вобразу жыцця падуліковых асоб і іх крыніц даходаў.
У ходзе правядзення аперацыі “Нагляд” была аказана дапамога ў працаўладкаванні чатыром асобам, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Для вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальных спраў у Шумілінскі аддзел Следчага камітэта накіраваны два матэрыялы. Па матэрыялах крымінальна-выканаўчай інспекцыі ўзбуджана адна крымінальная справа.
У перыяд правядзення спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Нагляд” асобы, якія стаяць на ўліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі, рэцыдыўных злачынстваў не здзейснілі.
А. ШАЦІЛА, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *