Профсоюзный приём: раздел имущества, отпуска и праздничные дни — отвечает специалист

Вопрос-Ответ Общество

Пра раздзел маёмасці, водпускі і работу ў святочныя дні

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з прававым інспектарам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Святланай Кузьміной і пракурорам Шумілінскага раёна Іванам Волчыкам правяло прафсаюзны прававы прыём і «прамую лінію» на ТАА «Вежа».

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся ў прафсаюзнага юрыста аб парадку прадастаўлення водпускаў з улікам сезоннай работы на «Вежы», дзе жнівень і верасень – самыя напружаныя часы. Святлана Кузьміна патлумачыла, што згодна з арт. 168 Працоўнага кодэкса працоўныя водпускі ў летні або іншы зручны час прадастаўляюцца ў першую чаргу маці, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей да 14 гадоў ці дзіця-інваліда да 14 гадоў, удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, донарам крыві, ветэранам вайны і некаторым іншым катэгорыям. З усімі астатнімі можна карэкціраваць графік водпускаў у залежнасці ад загружанасці прадпрыемства. Працягласць асноўнага водпуску не можа быць менш за 24 каляндарныя дні. А тым, хто заняты на рабоце са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на падставе атэстацыі рабочых месцаў прадастаўляецца дадатковы водпуск. За ненармаваны рабочы дзень таксама даецца водпуск працягласцю да сямі каляндарных дзён.

Жыхарка райцэнтра прыйшла да пракурора раёна па асабістым пытанні: як раздзяліць мужу і жонцы, якія зараз у разводзе, рахункі на кватэру, якая была куплена ў шлюбе, і як раздзяліць сумесна нажытую маёмасць?

На «прамую лінію» патэлефанавала жыхарка раёна і прасіла патлумачыць пра ўмовы выдзялення камерцыйнага жылля і высялення з яго, на што таксама атрымала адказы.

Падчас прафсаюзнага прыёму была праведзена прававая асвета на тэму «Аб змяненнях у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *