Алексей Шпаков: выступление Президента вдохновляет на созидательный труд

Главное Общество

Аляксей Шпакаў, дырэктар УП ЖКГ Шумілінскага раёна,  дэпутат райсавета, член дэлегацыі Шумілінскага раёна на Пасланні Прэзідэнта:

Заўсёды з цікавасцю слухаю Пасланне Прэзідэнта. Сёлета пашчасціла пабываць асабіста ў эпіцэнтры мерапрыемства. Уражаны. Уразіў маштаб — больш за 2,5 тысячы ўдзельнікаў самой падзеі і, упэўнены, мільённая аўдыторыя сачыла за тэзісамі ля экранаў. Мой калектыў быў у іх ліку. Гэта ўсяляе ўпэўненасць у нашым адзінстве.

Беларускі народ хоча жыць пад мірным небам, жыць у міры з усімі народамі. Цалкам падтрымліваю словы Прэзідэнта Беларусі. Кажу гэта як кіраўнік, які нясе адказнасць за свой вялікі згуртаваны калектыў і яго дабрабыт, як бацька і як патрыёт сваёй краіны.

Яркае змястоўнае выступленне прэзідэнта натхняе на стваральную працу на карысць краіны, раёна, усіх нас. Разумеем, што ад нас, работнікаў камунальнай службы,  напрамую залежыць камфорт жыцця беларусаў.

І як дэпутат я атрымаў пасыл ад Прэзідэнта прааналізаваць, ці ўсе мы зрабілі, што абяцалі сваім  выбаршчыкам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *