Животноводы фермы Непороты ОАО «Приозёрный мир» готовятся к пастбищному сезону

Сельское хозяйство

І догляд важны, і якасць кармоў

Сярод малочнатаварных ферм ААТ «Прыазёрны мір» кіраўніцтва гаспадаркі выдзяляе ферму Непароты. Тут заўсёды дагледжаная і накормленая жывёла, затое і вынік ёсць у рабоце.

– Вынік у першую чаргу залежыць ад чалавечага фактару, – кажа галоўны заатэхнік гаспадаркі Віктар Гужвін. – На ферме Непароты талковы брыгадзір Марына Сторажава, тут усё пад кантролем, пад пільным наглядам. Даяркі вопытныя і дружныя, ёсць узаемападтрымка і ўзаемавыручка.

Мы завіталі на ферму Непароты напрыканцы ранішняй дойкі. Аператары машыннага даення Аксана Саф’янава, Вольга Голубева, Любоў Леановіч (на здымку) надаілі паўтары тоны малака. Усяго на ферме ўтрымліваецца 230 кароў, 70 з іх у запуску, таму калі малако дзяліць толькі на дойных кароў, то атрымліваецца па 9 літраў на галаву.

Самая вопытная даярка – Вольга Голубева, яна ў жывёлагадоўлі 35 гадоў. Больш за два дзясяткі год тут працуе Любоў Леановіч. Жанчыны раздойваюць першацёлак, выдзяляюць у ахвоце кароў, сочаць за кармленнем, абучаюць маладых калег. Дапамагае даяркам слесар Фёдар Сянькоў, які ўключае даільную ўстаноўку, адказвае за выдаленне гною.

«Мы працуем на адну мэту, дапамагаем адзін аднаму, – кажа Марына Сторажава. – Іншы раз я сама даю выхадны даяркам, прыходзіць на дапамогу Галіна Забабуха, якая працуе на ферме ў Дабеі. Важны не толькі догляд кароў, а і якасныя кармы. З гэтым у нас няма праблем: удосталь сенажу і сіласу, ёсць сена і камбікорм».

Жывёлаводы фермы Непароты ўпэўнены, што каровы выйдуць на летне‑пашавы сезон моцнымі і ўкормленымі. І дадуць важкую прыбаўку па малаку.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *