В сельхозпредприятиях района создают задел под весенний сев 2016 года

Сельское хозяйство

“Зябліва – задача нумар адзін”
У кастрычніку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна працягваюцца палявыя работы: заканчваюць убіраць кукурузу, але асноўныя механізатарскія сілы накіраваны на ўздым зябліва.
У пачатку гэтага тыдня мы пабывалі на палетках ААТ “Прыазёрны мір”. У Маркаве і Куціне працавалі трактары з плугамі. Поле невялікае, так што трактар хутка ад лесу вяртаецца да дарогі. Глеба, рассыпчатая і мяккая, роўнымі радамі кладзецца на полі.  “Зябліва – задача нумар адзін, – кажа механі-затар Анатоль Васілевіч (на здымку). – Працую з плугамі больш за паўмесяца. Сёлета лацвей працаваць: суха нават на самых нізкіх палетках. У мяне чатырохкорпусны плуг, але на трактары не адчуваецца нагрузка. Ніколі яшчэ не буксаваў, як, бывала, у мінулыя гады”.
Анатоль Аляксандравіч – вопытны механізатар. Працаваў у калгасе імя Леніна, потым – на льнозаводзе. Ягоны механізатарскі стаж складае больш за сорак гадоў. Дарэчы, калі на льнозаводзе адбылася рэарганізацыя, механізатар не кінуўся шукаць больш лёгкай работы, а перавёўся ў ААТ “Прыазёрны мір”. “Трактар – гэта маё жыццё, не магу без яго, – шчыра кажа мужчына. – Выйшаў на пенсію, але буду працаваць, пакуль здароўе дазволіць”.
А. А. Васілевічу даведзены план за дзень узняць шэсць гектар зябліва. Але механізатар робіць амаль удвая больш. “Вось ужо сёння ўзараў восем гектараў, – ацэньвае “на вока” Анатоль Аляксандравіч. – Думаецца, да вечара наганю да дзесяці гектараў”.
Калега Анатоля Васілевіча – Сяргей Пясецкі – з васьмікорпуснымі плугамі паспявае за дзень ўзорваць да дваццаці гектараў палеткаў. Вялікая справа – шыроказахопныя плугі, лічаць механізатары, з імі вельмі зручна працаваць.
“Па плану нашай гаспадарцы трэба ўзняць зябліва 1100 гектараў, – расказаў дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” В. В. Багатка. – Мяркуем справіцца з пастаўленай задачай, бо зябліва будзем уздымаць да самых маразоў. Чым больш узаром – тым менш работы будзе вясной”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №81 ад 16.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *