Автоклуб на юбилей можно заказаць в Шумилинском районе

Культура Сельское хозяйство

У гонар загадчыцы фермы
Аўтаклуб, што працуе пры раённым аддзеле культуры, наведвае самыя аддаленыя вёскі раёна. Работнікі аўтаклуба дораць вяскоўцам канцэрты, вечарыны, святы вёсак. Часта з тэматычнымі сустрэчамі наведваюцца і на фермы.
Разам з работнікамі аўтаклуба на мінулым тыдні мы пабывалі на ферме Макаўе СФГ “Крыніца”. Тут быў наладжаны вечар-партрэт загадчыцы фермы Валянціны Сцяпанаўны Ушал.
“Такую форму работы сёлета праводзім упершыню, – падзялілася метадыст раённага метадычнага цэнтра і работнік аўтаклуба Лілія Барадзёнак. – Прыемна дарыць чалавеку радасць, а тым больш у дзень нараджэння”.
У невялікі пакой адпачынку (які, дарэчы, прыбралі святочнымі гірляндамі дзеці з гуртка “Умелыя рукі”, што існуе пры мясцовым клубе) завіталі самадзейныя артысты. Спявалі, віншавалі, танцавалі, расказвалі забаўляльныя гісторыі. Цікавую праграму падрыхтавалі загадчыца Мішкавіцкага сельскага клуба Зінаіда Касьянава і мясцовы бібліятэкар Валянціна Прыгожая.
Яны шмат цёплых слоў сказалі ў адрас сваёй зямлячкі, якая больш за дваццаць гадоў працуе загадчыцай фермы. За гэты час тут многае змянілася ў лепшы бок, тут сёння дояць больш за дзевяць літраў малака на карову, прычым пераважная большасць ідзе гатункам экстра-клас. І ў гэтым вялікая заслуга і Валянціны Сцяпанаўны. Па натуры яна чалавек лёгкі, хуткі і напорысты. А каб усюды ў час паспяваць, ездзіць на мапедзе.
Павіншаваць адну з лепшых работніц гаспадаркі завітаў на ферму і галоўны заатэхнік сялянска-фермерскай гаспадаркі Віктар Прыгун.
Адказнай загадчыцы фермы, клапатлівай жонцы і маці і проста добраму чалавеку В. С. Ушал прысвячалі песні самадзейныя артысты, для яе спявалі і загадчыкі Кардонскага і Мікалаёўскага сельскіх клубаў Анатоль Матус і Аляксандр Казлоў, салісткі аўтаклуба Еўдакія Васільева з Шуміліна і Кацярына Цюлькова з Кардона.
“Вядома, у дзень нараджэння мяне віншуе і сям’я, і сябры, – гаворыць Валянціна Сцяпанаўна. – Але ж такое віншаванне –  упершыню. Дзякуй усім!”
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *