СЕВ В РАЙАГРОСЕРВИСЕ

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

«Сеем выбарачна»
У мінулыя выхадныя прыступілі да сяўбы ў “Шумілінскім райаграсэрвісе”. У сераду, 18 красавіка пасяўныя агрэгаты працавалі паміж Добрынам і Залужжам.  “Сеем ячмень, – патлумачыў механізатар Віталь Каропа (на здымку). –  Перад пасяўной нам усім расказалі пра ўмовы спаборніцтва ў гаспадарцы і нормы расцэнак, нагадалі пра тэхніку бяспекі. На сваім шасцімятровым пасяўным агрэгаце даведзеную норму (у 17 гектараў) перавыконваю.  Пасля Добрына мы пераедзем у Плігаўкі, там таксама будзем сеяць ячмень”.
У райаграсэрвісе трэба засеяць 1450 гектараў яравых зерневых і зернебабовых, у тым ліку 845 гектараў ячменю. “Сёння на палетках працуюць два пасяўныя агрэгаты, чатыры культыватары, тры трактары на ўнясенні ўгнаенняў, – расказаў дырэктар “Шумілінскага райаграсэрвісу” У. А. Арлоў. – Зямля яшчэ не высахла, сеем выбарачна. Радуе тое, што сёлета азімыя выжылі добра, не трэба будзе траціць час і сродкі на перасеў. Хочацца сказаць дзякуй шэфам з лясгасу – з гэтай арганізацыі ў нас працуюць тры чалавекі. І працуюць нядрэнна”.
Па словах начальніка аддзела інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці райсельгасхарчу С. П. Басава, у райаграсэрвісе нядрэнна арганізавалі сяўбу. Праўда, былі праблемы па падрыхтоўцы глебы – культывацыя вялася не ў комплексе, без барон. Але ж гэтыя пытанні карэкціраваліся ў рабочым парадку.
На 19 красавіка ў гаспадарцы засеяна 105 гектараў яравых зерневых.
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *