206 тысяч тон органики нужно вывезти на поля шумилинским сельхозпредприятиям

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Вывозяць арганіку
Спецыялістамі райсельгасхарчу пастаўлена задача пад яравую сяўбу будучага года вывезці на палеткі 206 тысяч тон арганічных ўгнаенняў.

І гэтыя работы стартавалі нядаўна на ўсіх сельгаспрадпрыемствах.
“Пад азімыя культуры ўнеслі 32 тысячы тон арганікі. Зараз арганіку вывозяць на тыя палеткі, дзе ідзе ворыва, – расказала галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Алеся Пушнякова. – Пакуль вывезена нямнога –  5900 тон. Наперадзе раённай зводкі УП Шумілінскі райаграсэрвіс” (1470 тон), ААТ “Прыдзвінскі” і “Прыазёрны мір” – вывезлі 1160 і 940 тон адпаведна”.
Кожны тыдзень у раён прыбываюць вагоны з мінеральнымі ўгнаеннямі. Пад азімы рапс, зерневыя і зернебабовыя ў раёне ўнеслі 278 тон  дзеючага рэчыва калійных угнаенняў. “А пад яравую сяўбу патрэбна 2980 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў, 1120 – фосфарных, 2900 – калійных, – расказала Алеся Яўгенаўна. – Пакуль што на складзе мінеральных угнаенняў знаходзіцца 400 тон хлорыстага калію, які прывезлі з Салігорска. Гаспадаркі раёна пачалі вывозіць тукі на свае склады”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *