О жизни Шумилинского УП ЖКХ и его главного штаба

Актуалии Экономика

Яны працуюць з натхненнем

Выконваючы абавязкі дырэктара УП ЖКГ Шумілінскага раёна Аляксей Шпакаў напярэдадні прафесійнага свята прасіў выказаць словы ўдзячнасці калектыву за шчырую работу і пажадаць усім добрага здароўя, сіл і цярпення.
“Асноўная задача УП ЖКГ, дзе на сённяшні дзень працуе 352 чалавекі, – аказанне жыллёва-камунальных паслуг, работы па ўтрыманні і рамонце жылля, інжынерных сетак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна, тэхнічны нагляд за аб’ектамі капітальнага рамонту, – расказвае Аляксей Арцёмавіч. – З мэтай больш шчыльнага і якаснага ахопу насельніцтва жыллёва-камунальнымі паслугамі на прадпрыемстве створана восем падраздзяленняў: “Шумілінскае”,  “Лаўжанскае”, “Кардонскае”, “Башнёўскае”, “Казьянскае”, “Сіроцінскае”, “Прыазёрнае”, “Обальскае”. На балансе УП ЖКГ знаходзяцца 17 дзеючых кацельняў агульнай магутнасцю больш за 0,5 Гкал/гадз. Працягласць цеплавых сетак – 71,7 кіламетра.
На абслугоўванні прадпрыемства знаходзіцца 276,7 тыс. кв. м жыллёвага фонду або 547 дамоў (а гэта 93,95 тыс. кв. м).
УП ЖКГ з’яўляецца ў раёне манапалістам па выкананні жыллёва-камунальных паслуг. Больш за 90% усяго аб’ёму рэалізацыі паслуг за 2017 год прыйшлося на чатыры асноўныя галіны: цепла- і водазабеспячэнне, водаадвядзенне, абслугоўванне жыллёвага фонду. Хочацца адзначыць, што на долю цеплазабеспячэння летась прыходзіўся 71% ад рэалізацыі паслуг, а ў гэтым годзе гэты паказчык будзе больш за 80%.
На долю насельніцтва прыходзіцца 75% усіх спажываемых паслуг УП ЖКГ. На жаль, не ўсе спажыўцы спраўна плацяць за аказаныя паслугі. Пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва зараз складае больш за 150 тысяч рублёў. А гэтыя грошы маглі б пайсці  і на рамонт дамоў, і на іншыя даброты.
Наша прадпрыемства імкнецца да бясстратнай работы. Дзеля гэтага неабходна знізіць выдаткі на жыллёва-камунальныя паслугі на 280 тысяч рублёў, павялічыць на 12% у параўнанні з мінулым годам дадатковыя платныя паслугі, не дапусціць звышнарматыўнага ўжывання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Таму сёлета плануем зрабіць наладку ацяпляльных катлоў у Обалі і Мікіцісе, у шматпавярховых дамах па вуліцы Сіпко замест аднаго індывідуальнага цеплавога пункта зрабіць чатыры. На лесвічных пляцоўках жылых дамоў, на сістэме вулічнага асвятлення, на цеплавых пунктах замяніць усе свяцільнікі на светадыёдныя. Падлічылі, што пасля правядзення такіх мерапрыемстваў эканомія будзе значная”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №23 ад 23.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *