Хозяйства Шумилинского района завершают вывозку органики на поля

Сельское хозяйство

Фото носит иллюстративный характер.

Арганіку – на палеткі

Да вясенняй пасяўной сельгаспрадпрыемствы пачалі рыхтавацца загадзя. Яшчэ ў канцы мінулага года сталі вывозіць арганічныя ўгнаенні ад фермаў. На раніцу ўчарашняга дня на палеткі вывезена 184 тысячы тон (83,7% да патрэбнага, план – 220 тысяч тон), расказалі спецыялісты райсельгасхарчу.

У лідарах па вывазцы арганікі – ААТ «Прыазёрны мір» (99,8% да патрэбнага), ААТ «Ляжні» (99,7%) і КУСГП «Сіроцінскі» (99,5%).

«За ўласныя сродкі мы закупілі паліва і арганізавалі механізаваны атрад з трох трактароў МТЗ-1221 і “Амкадора”, – расказаў в. а. дырэктара “Прыазёрнага міру” Мікалай Жыгуноў. – Палеткі знаходзяцца не-далёка, таму адзін механізатар паспяваў за дзень вывезці каля 200 тон угнаенняў. Вызвалілі ад арганікі фермы ў Амбросавічах і Непаротах, дзе жывёла знаходзіцца на бяспрывязным утрыманні. Што тычыцца дойных статкаў на фермах Дабея, Маркава і Непароты, то адтуль гной вывозіцца кожны дзень».

Паклапаціліся пра ўгнаенне сваіх палеткаў арганікай механізатары ААТ «АграБаравінка» (95,4%), СФГ «Раднік» (95,1%). Больш за 70% вывезла сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» і КУСГП «Ульскі». У пачатку тыдня работы спынілі дажджы.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *