Шумилинские школьники присоединились к акции «Неделя леса-2023»

2023 – Год мира и созидания Молодёжь Новости Экология

Дзесяцікласнікі СШ № 1 пасадзілі сваё дрэва Дзесяцікласнікі СШ № 1 пасадзілі сваё дрэва

З 15 па 22 красавіка акцыя «Тыдзень лесу‑2023» праходзіць у Віцебскай вобласці. Сёлета яна прысвечана Году міру і стварэння.

– Усяго на тэрыторыі раёна дрэвы запланавана пасадзіць на 300 гектарах, – расказаў інжынер па лесаўзнаўленні і меліярацыі Шумілінскага лясгаса Аляксандр Дуброўскі. – Найбольшыя плошчы новых лясоў з’явяцца на тэрыторыях Казьянскага, Шумілінскага і Мікалаеўскага лясніцтваў.

Учора да акцыі далучыліся 18 дзесяцікласнікаў Шумілінскай СШ № 1. Перад пачаткам работ Аляксандр Дуброўскі правёў майстар-клас па пасадцы дрэў. Вучні разам з работнікамі лясгаса пасадзілі амаль 10 тысяч саджанцаў елак, дубоў і ясеняў на двух гектарах паміж аграгарадком Слабада і вёскай Дворышча.

– Сёння зрабілі вельмі важную і карысную справу, – адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 Святлана Емяльянава. – Пасадка лесу – гэта не толькі наша будучыня, а будучыня нашых дзяцей, унукаў, праўнукаў. Калі кожны пасадзіць некалькі дрэўцаў, гэта, безумоўна, будзе вялікім укладам у захаванне прыродных багаццяў Беларусі. Такія акцыі заўсёды знаходзяць падтрымку ў падрастаючага пакалення.

Аляксандр Дуброўскі расказаў, што кожны жадаючы можа далучыцца да акцыі. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясгас ці ў бліжэйшае лясніцтва і паведаміць пра сваё жаданне. «Абмяркуем час і месца сустрэчы, прадаставім пасадачны матэрыял і неабходны інвентар, – падкрэсліў Аляксандр Пятровіч. – Як правіла, выбіраем месцы, куды прасцей дабрацца і больш зручна працаваць».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *