Птицевод ООО «Витконпродукт» Наталдья Сплюхина награждена Почетной грамотой облисполкома

Сельское хозяйство

«Прыемна, што цэняць нашу працу»

На мінулым тыдні ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прайшоў урачысты сход, прысвечаны ўшанаванню лепшых жывёлаводаў вобласці. Дэлегацыю нашага раёна ўзначаліла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

На мерапрыемства запрасілі аператара па птушкагадоўлі цэха Слабада ТАА “Вітконпрадукт” Наталлю Сплюхіну (на здымку). За добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Наталля Валяр’янаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

– На такім ушанаванні жывёлаводаў вобласці я ўпершыню, – падзялілася Наталля Сплюхіна. – Нас віншаваў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Леанід Заяц, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. У адрас працаўнікоў вёскі было сказана вельмі многа шчырых і душэўных слоў. Прыемна, што нас цэняць, наша работа вельмі патрэбная дзяржаве, мы ўносім пасіль-ны ўклад у харчовую бяспеку краіны. Дадому я вярнулася з граматай, кветкамі, падарункам, добрым настроем і жаданнем працаваць яшчэ лепш.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *