Побывал во многих странах, а вернулся домой, в Репинщину

Людзі і лёсы

Пабываў у многіх краінах, а вярнуўся ў РыпіншчынуСамае гаючае паветра –на радзіме, самыя прыгожыя мясціны ў той вёсцы, дзе зрабіў першыя крокі. Тут усё асабліва роднае: і сцежкі да лесу, і пасаджаныя яблынькі, і паўнаводная рэчка, і першыя пралескі, лічыць Сяргей Туманаў, які пяць гадоў таму з Віцебска вярнуўся жыць у бацькоўскі дом у Рыпіншчыну.

Столяр па першай адукацыі, Сяргей Віктаравіч у маладосці паехаў на ўдарную камсамольскую будоўлю ў Наваполацк, дзе ўзводзілі бялко-вавітамінны камбінат. Потым паступіў у ваеннае вучылішча ў Калінінградзе і працаваў тэхнікам авіяцыйнага ўзбраення і дэсантнага абсталявання ў Калінінградскай вобласці. Была мажлівасць застацца ў Расійскай Федэрацыі, але  ж Сяргей вырашыў, што паедзе на радзіму. Так ён апынуўся ў 339-м ваенна-транспартным авіяцыйным палку ў Журжаве, што ля Віцебска, дзе і праслужыў амаль паўтара дзясятка гадоў. Ён адвучыўся на курсах і стаў камандзірам агнявых установак. Некаторы час быў і борттэхнікам авіяцыйна-дэсантнага абсталявання. Неаднойчы пастаўляў ваенную тэхніку ў Афганістан, быў у каманд-зіроўцы ў Амерыцы, неаднойчы лятаў на Кубу, дзе абучаў лётчыкаў, як кіраваць савецкімі самалётамі.

Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Сяргей Туманаў працаваў у адной з авіяцыйных кампаній Мінска. Кіраваў самалётам ІЛ-76. Некалькі разоў пастаўляў гуманітарную дапамогу ў Анголу, тавары – у Аб’яд-аныя Арабскія Эміраты, Індыю і іншыя краіны. «Пабываў практычна ва ўсіх краінах Еўропы, а вярнуўся ў Рыпіншчыну, – кажа Сяргей Туманаў. – Тут мае карані, мая радзіма, мой родны кут. Тут адпачываю душой і целам. Мае заняткі – паляванне, агародніцтва, збор грыбоў і ягад. А яшчэ – рыбалка, Заходняя Дзвіна ж працякае побач. Выйду раніцай з вудай, злаўлю акунькоў на сняданак – смаката! Пра што яшчэ можна марыць!».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *