Районная Доска почёта

Актуалии Людзі і лёсы Общество

Даярка з «Баравінкі»
Алена Аляксандраўна Кухарэнка, аператар машыннага даення СВК “Баравінка”, за добрыя вынікі ў працы вылучана на раённую Дошку гонару.
Далёкі 1986 год. Муж вучыць Алену даіць карову. Як сама прызнаецца, баялася тады нават падысці да жывёлы, не ведала, з якога боку падступіцца. Так з усмешкай пачала размову з карэспандэнтамі раённай газеты аператар машыннага даення СВК “Баравінка” А. А. Кухарэнка. “Нават не магла падумаць, што гэта стане маёй работай”, – дадае яна.
Алена Аляксандраўна – чалавек адкрыты, аптыміст па жыцці. Сумленная і шчырая. Спагадлівая і добрая.
Калі ж прыйшла на малочнатаварную ферму ў Язвіне, малады спецыяліст адразу зразумела, што гэта праца – яе. Алена Аляксандраўна абагнала вопытных калег.
“Ніякага сакрэту няма, – дзеліцца А. А. Кухарэнка, – проста трэба любіць  сваю работу. Калі жывёла накормлена і не хварэе, плён будзе”.
Сёлета Алене Аляксандраўне прапанавалі перайсці на новую ферму ў Башнях. Яна згадзілася. Прыйшлося трохі падвучыцца ўсім сакрэтам сучаснай малочнай вытворчасці.
“Праца задавальняе, – адзначае аператар машыннага даення, – радуе, што і ў нашай гаспадарцы з’явіўся такі комплекс”.  Пры падобных умовах работы, упэўнена А. А. Кухарэнка, не толькі можна, а і трэба паказваць высокія вынікі…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *