C 1 по 10 сентября проходит республиканская акция “Единый день безопасности”

Актуалии Безопасность

31 жніўня ў рамках культурна-забаўляльнай праграмы “Да пабачэння, лета!” у гарадскім парку г.п. Шуміліна пройдзе адкрыццё “Адзінага дня бяспекі”.

З 15.00 да 18.00 будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі:

Раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – “Формула бяспекі”, дэманстрацыя пажарнай тэхнікі і пажарна-тэхнічнага абсталявання;

Дзяржаўтаінспекцыі – “За бяспеку разам” – правядзенне гульнявых тэстаў па правілах дарожнага руху, дэманстрацыя аўтамабіля і спецыяльнага абсталявання;

Раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – акцыя “Расклад здаровага ладу жыцця”, акцыя “Мяняем цыгарэту на здаровае харчаванне”

Цэнтральнай раённай бальніцы – “Урокі вясёлага доктара”: аказанне першай дапамогі, вымярэнне росту, вагі, артэрыяльнага ціску.

Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – акцыя “Узрост патрабуе дзеянняў”.

“Да пабачэння, лета!”

Комплексная культурна-забаўляльная праграма

31 жніўня

г. п. Шуміліна, гарадскі парк

У праграме з 15.00 да 20.00:

– гульнявыя пляцоўкі (15.00–18.00); сюжэтна-гульнявая праграма “Лета чырвонае, бывай!”; алея дзіцячай творчасці; фейс-арт “Летнія фантазіі”; маштабная расфарбоўка; запуск паветранага змея “З марай пра неба”; настольныя гульні; майстэрня “Ачумелыя ручкі”; майстар-клас па выпільванні “Чароўныя ўзоры”;

дыскатэка “Фарбы-холі” (18.00 – 20.00).