Николаевский сельсовет: многие вопросы, поднятые во время подворного обхода, решены

Актуалии Официально

Па пытаннях жыхароў Мікалаёўшчыны
У красавіку прайшоў Дзень работы з насельніцтвам і падворны абход у Мікалаёўскім сельсавеце. Пытанні, з якімі жыхары звярталіся да прадстаўнікоў раённай улады і раённых службаў, на кантролі. Многія з іх вырашаны.
Адрамантавана і добраўпарадкавана водаразборная калонка ў в. Мікалаёва па вул. Міру (каля дома Л. В. Кабылковай). Адрамантавана калонка ў в. Ілава. Праведзена падсыпка дваровай тэрыторыі па вул. Саркісянца ў в. Мішкавічы. Устаноўлены кантэйнер для збору бытавых адыходаў у а.-г. Кардон.
Праведзены рамонт і падсыпка вуліцы ў в. Камачына.
Насельніцтва в. Мікалаёва праінфармавана аб умовах прадастаўлення тэхнікі для апрацоўкі асабістых зямельных участкаў.
Праведзена грэйдзіраванне дарогі да в. Баркі і дарогі Мішкавічы-Ляжні. Праведзена ачыстка трубы і падсыпка дарогі ў в. Сутокі.
Праведзена ачыстка водаадводных каналаў па вул. Вінера ў а.-г. Кардон і па вул. Міру ў в. Мікалаёва.
У. А. СЯДЛОЎСКІ, в. а. старшыні Мікалаёўскага сельвыканкама.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *