ОАО «Лежни» лидирует по севу яровых зерновых

Сельское хозяйство

Подых свежай раллі

На палетках за Заграмадзінам кіпіць работа.  З самай раніцы да цёмнага тут шчыруюць  механізатары ААТ «Ляжні». Ідзе сяўба!

Здалёк мы бачым два пасяўныя агрэгаты і МТЗ з дыскамі. Рыхтуюць глебу, а ўслед засяваюць. З 650 гектараў яра-вых зерневых і зернебабовых каля 80% будзе расці на былых землях ААТ «Прыдзвінскі», расказала начальнік участка Крывое Сяло Раіса Гарлачова. Такі выбар кіраўніцтва гаспадар-кі апраўданы: ля Заходняй Дзвіны палеткі падсыхаюць першымі. Так што каля в. Заграмадзіна працуюць і ляжнёўскія механізатары, і крывасельскія, і полькавіцкія – работа кіпіць.

«Засяваю за дзень да 20 гектараў яравой пшаніцы гатунку “сорбас” нямецкай селекцыі, – кажа механізатар Юрый Аўчыннікаў (на здымку), які на МТЗ з трохмятровай сеялкай “Лемкен” пад’язджае да краю поля, каб заправіцца насеннем. – Адразу засыпаем прыкладна пяцьсот кілаграмаў, гэтага хапае на два з паловай гектара. Так што за дзень прыязджаю на засыпку насення па дзевяць-дзесяць разоў. Удзячны механізатарам Леаніду Аўчыннікаву і Генадзю Белавусаву за своечасовы падвоз зерня».

Калега Юрыя Аўчыннікава Мікалай Лазука з Ляжнёў працуе з шасцімятровым пасяўным агрэгатам і засявае за дзень да 40 гектараў палеткаў. На раніцу 20 красавіка ў ААТ «Ляжні» засеяна 237 га яравых зерневых.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *