Ремонт сараев – забота их владельцев

Общество Официально

Вот такие "хозяйственные постройки" можно увидеть в центре Шумилино

Хто адрамантуе хлявы і дрывотні?
Многія грамадзяне, якія пражываюць у жылых дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, маюць у карыстанні гаспадарчыя пабудовы.  Першапачаткова гаспадарчыя пабудовы былі прызначаны для захоўвання дроў ці брыкету (бо дамы былі абсталяваныя пячным ацяпленнем), ці для вя-дзення асабістай падсобнай гаспадаркі членамі калгасаў.
Жыллёвы фонд і гаспадарчыя пабудовы перадаваліся на баланс і абслугоўванне прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі па фактычным стане, які быў далёкі ад здавальняючага. Цяпер гаспадарчыя пабудовы выкарыстоўваюцца грамадзянамі для ўтрымання жывёлы, хатняй птушкі, захоўвання рэчаў, старой мэблі і маюць, як правіла, непрывабны выгляд. Хто ж адказвае за іх тэхнічны стан, хто павінен іх рамантаваць?
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, калі жылы дом не абсталяваны цэнтральным ацяпленнем, мае дзеючае пячное ацяпленне і дапаможныя гаспадарчыя пабудовы служаць для захоўвання паліва, абслугоўваючая арганізацыя ажыццяўляе тэх-нічнае абслугоўванне гэтых збудаванняў, бо яны служаць мэтаваму прызначэнню. Плошча дадзеных памяшканняў не ўлічваецца пры налічэнні грамадзянам платы за паслугі па тэхнічным аб-слугоўванні жылога дома.
Але калі жылы дом абсталяваны ўсімі відамі камунальных паслуг і ў сувязі з гэтым для абслугоўвання дома патрэбы ў гаспадарчых пабудовах няма, а яны выкарыстоўваюцца грамадзянамі па ўласным меркаванні, то іх утрыманне і рамонт павінны ажыццяўляць самі грамадзяне, ці наймаць за свой кошт падрадныя арганізацыі ў рамках аказання платных паслуг насельніцтву на дагаворнай аснове.
Галоўная мэта дзейнасці УП ЖКГ  – утрыманне дзяржаўнага жылога фонду і аказанне камунальных паслуг грамадзянам і прадпрыемствам. Прадпрыемства не мае магчымасці за свой кошт утрымліваць асабістыя гаспадарчыя пабудовы грамадзян. Нам застаецца знесці дадзеныя пабудовы, у якіх мы не маем патрэбы. Або калі грамадзянін жадае трымаць жывёлу і птушку, ён павінен самастойна зрабіць рамонт ці заплаціць таму, хто будзе рабіць яго.
Асобнае пытанне – прадстаўленне грамадзянам, якія цяпер атрымліваюць жыллё, гаспадарчых пабудоў. У мэтах прадухілення канфліктных сітуацый паміж суседзямі праведзена інвентарызацыя нежылых гаспадарчых пабудоў з іх нумарацыяй і складаннем спісаў грамадзян, якія карыстаюцца гэтымі памяшканнямі. Пасля інвентарызацыі складзены спісы гаспадарчых памяшканняў, якія не выкарыстоўваюцца. Для атрымання гаспадарчага памяшкання ў карыстанне грамадзяніну неабходна звярнуцца да начальніка адпаведнага падраздзялення УП ЖКГ, каб замацаваць за сабой выбранае гаспадарчае памяшканне. Плата за карыстанне не бярэцца, дадзеная працэдура праводзіцца для сістэматызацыі і ўліку ў інтарэсах саміх грамадзян.
А. ДОГЕЛЬ, в. а. дырэктара УП ЖКГ
Надрукавана ў №30 ад 13.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *