Учения МЧС: отработать взаимодействие всех служб

Безопасность Главное Общество

Задача – адпрацаваць узаемадзеянне службаў

У Шумілінскім раёне праходзяць трохдзённыя комплексныя вучэнні, падчас якіх службы і арганізацыі дэманструюць сваю гатоўнасць да ліквідацыі надзвычайных і няштатных сітуацый.

19 красавіка ў Шумілінскім раёне пачаліся комплексныя вучэнні дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. На працягу трох дзён адпрацоўваюцца дзеянні па абароне працуючага персанала і не занятага ў вытворчасці насельніцтва пры пагрозе або ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару ў мірны і ваенны час, механізм функцыянавання сітуацыйнага штаба ліквідацый НС раёна.

Адно з мерапрыемстваў прайшло ў вытворчым цэху Полацкага малочнага камбіната, дзе па задуме вучэнняў у выніку выбуху адбылося абрушванне будаўнічай канструкцыі з разгерметызацыяй рэсівера халадзільнай устаноўкі кампрэсара, мелася двое пацярпелых работнікаў прадпрыемства.


Для вырашэння гэтай задачы была праведзена адпрацоўка вядзення аварыйна‑ратавальных работ па лакалізацыі і ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі. Да вучэнняў прыцягнута пажарная аварыйна‑ратавальная тэхніка РАНС, супрацоўнікі РАУС, хуткай медыцынскай дапамогі, РЦГЭ, Дэпартаменту аховы.

Самыя масавыя вучэнні прайшлі ўчора ў аграгарадку Светласельскі. Па «легендзе» пры правядзенні рамонтных работ у складскіх памяшканнях малочнатаварнай фермы адбылося абрушванне будаўнічых канструкцый. Маюцца трое пацярпелых, магчыма, і больш. З‑за замыкання праводкі электрычнай сеткі ўзнік ачаг загарання. У выніку вучэнняў было адпрацавана ўзаемадзеянне з сіламі і сродкамі падраздзяленняў тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны з прыцягненнем спецслужбы – п ажарнага аварыйна‑ратавальнага атрада «Віцязь».

Кіраўнік вучэнняў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік Андрэй Балтрук, які сачыў за дзеяннямі ўсіх службаў, даў выдатную ацэнку вучэнняў.
– За час комплексных вучэнняў будзе адпрацавана каля 15 практычных і 2 тэарэтычныя ўводныя, –адзначыў А. М. Балтрук. – Мэта – адпрацаваць узаемадзеянне ўсіх службаў, каб выявіць моманты, якія патрабуюць дапрацоўкі, каб у выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі дапамога людзям была аказана максімальна аператыўна.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *