Команда агроклассов Кордонской СШ успешно выступила на областном форуме

85 лет Витебской области Молодёжь Образование Сельское хозяйство

«За моладдзю – будучае»

У Віцебску прайшоў III абласны форум класаў аграрнага накірунку «За моладдзю – будучае», дзе зборная каманда 10-11 аграрных класаў Кардонскай школы (настаўнік Ігар Стэфанавіч Ігнаценкаў) заняла другое месца. Арганізатарамі форуму выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

У акадэміі сабраліся больш за дзвесце ўдзельнікаў і гасцей форуму з устаноў адукацыі рэгіёна. На працягу двух дзён яны ўдзельнічалі ў выставах аграрнага накірунку «Біржа АГРАпрафесіі», удзельнічалі ў дыялогавых пляцоўках «АПК Віцебшчыны: інавацыі і перспектывы», інтэрактыўнай пляцоўцы «АГРАквэст».

Уражаннямі ад мерапрыемства падзяліліся вучні аграрных класаў.

«Мы вазілі на форум пяць гатункаў сыроў, – расказаў Уладзімір Аляхновіч. – Асабіста я разам з мамай вырабляў гатунак “адыгейскі” па старажытным рэцэпце, які дастаўся нам у спадчыну ад бабулі. Сыр разышоўся на “ўра».

«Уразіла экскурсія на сельгаспрадпрыемства “Мазалавагаз”, – дадае Захар Кралько. – Асабліва спадабалася робататэхніка і квадракоптары, якія прымяняюць для апрацоўкі зерневых і іншых культур».

«Я збіраюся паступаць на ветурача ў ветакадэмію, і для мяне была цікавай экскурсія па ўстанове, – падзялілася Крысціна Язёнак. – Запомніўся майстар-клас у лабараторыі і наведванне міні-фер-мы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *