В Шумилинской СШ №2: помощь медикам, забота о ветеранах и «Правда» от 10 мая 1945 года

Адукацыя Грамадства Навіны

Тыдзень дабрыні
У Шумілінскай СШ №2 прайшоў традыцыйны «Тыдзень дабрыні».


У рамках тыдня вучні і педагогі далучыліся да марафона #СпасибоМедикам. Яны ўнеслі свой уклад: пашылі ахоўнае адзенне для работнікаў Шумілінскай ЦРБ і выказалі падзяку за іх працу ў паштоўках. Бацькі К. Ізафілава і Я. Шафірава падтрымалі ініцыятыву ўстановы адукацыі.
Піянеры не пакінулі без увагі ветэранаў педагагічнай працы – дапамаглі тым, каму гэта неабходна.
Не застаюцца раўнадушнымі школьнікі і настаўнікі да бяздомных жывёл. У рамках тыдня стартавала акцыя «Браты нашы меншыя». Нераўнадушныя бацькі Ж. Клычава, Т. Вашадок, Н. Брыцік ўжо ўнеслі свой уклад у акцыю.
Клопат пра прыроду – клопат кожнага. Акцыі «Чыстыя ўзбочыны», «Абеліск», суботнік «Зробім свет чысцей» сабралі настаўнікаў і вучняў у дружную талаку, якая хутка і весела навяла парадак на тэрыторыі школы і вакол яе.
А вось падчас збору другаснай сыравіны ў педагога І. Курчанавай знайшлася цікавая рэч – газета «Правда» ад 10 мая 1945 года. Несумненна, у дні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі гэты ўнікальны экзэмпляр газеты дапамог у правядзенні мерапрыемстваў, даў магчымасць падрастаючаму пакаленню ўсвядоміць важнасць і значнасць гэтай даты ў гісторыі нашай краіны.
Людміла ФЕДЧАНКА, педагог-арганізатар Шумілінскай СШ № 2 імя А. І. Дубасарскага.
Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *