Почти полвека с «Героем працы»

Людзі і лёсы Общество

“Герой працы” –  наша гісторыя
Былы работнік Обальскага керамічнага завода Мікалай Мікалаевіч Будневіч выпісвае раённую газету ўсё жыццё. На правах даўняга сябра мае поўнае права хваліць і крытыкаваць, даваць заўвагі. Напрыклад, хочацца ветэрану працы больш бачыць заметак пра жыццё-быццё роднага керамічнага завода. “А яшчэ люблю чытаць пра сельскую гаспадарку, – дадае Мікалай Мікалаевіч. – Параўноўваю тыя заметкі, якія пісаліся гадоў сорак таму і сённяшнія. Скажу адназначна: сёння цікавей. Напэўна, таму, што больш увагі ўдзяляецца чалавеку працы. Ніколі і нікому не ўдасца пражыць без хлеба і мяса. Таму варта берагчы тое, што маем, і памнажаць здабыткі продкаў”.
Мікалай Мікалаевіч з жонкай Нінай Нікіфараўнай чытаюць раённую газету “ад коркі да коркі”. Ім прыемна, калі сярод лепшых работнікаў бачаць сваіх знаёмых. З раённай газетай звязана і дачка Будневічаў Вера – яна працуе паштальёнкай. “А я нават збіраў падшыўкі раённай газеты, –  расказаў Мікалай Мікалаевіч.  – Ёсць і пажаўцелыя, пятнаццацігадовай даўніны. Цяпер цікава пачытаць. “Герой працы” – гэта гісторыя нашага раёна. І яе нельга не ведаць”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *