Из далёкого Туркменистана приехал на могилу отца Азим Раимов

Актуалии Векапомнае Общество

На магілу бацькі — з Туркменіі
Вайна больш за 60 гадоў назад раскідала сваіх салдат па ўсіх абшарах былога Савецкага Саюза і нават за яго межы.  З далёкага пасёлка Гаурдак Туркменіі прызываўся на фронт і Раім Шыраў. Ваяваў смела, вызваляў ад фашыстаў савецкія гарады і сёлы. Загінуў 9 лютага 1944-га падчас наступальных баёў ля вёскі Заполле, што на Казьяншчыне.
Нічога гэтага не ведаў пасля вайны сын Раіма Шырава Азім. Было яму, калі бацька ішоў на фронт, усяго паўгода. Пасля вайны ў ягонай матулі на руках застаўся афіцыйны дакумент, у якім значылася: радавы Раім Шыраў прапаў без вестак. У 90-ыя гады Азім усё ж паспрабаваў даведацца пра лёс бацькі і напісаў ліст у Падольск, што ў Падмаскоўі, у ваенны архіў. Неўзабаве атрымаў адказ, у якім паведамлялася, што стралок Шыраў Раім радавы (а гэта бацька Азіма Раімава) загінуў бліз вёскі Заполле  і пахаваны на бліжэйшых могілках. На двары быў, аднак, нялёгкі час, і Азім усё адкладваў свой візіт у далёкую шумілінскую вёску Глушыца, на брацкія могілкі. Нарэшце напісаў ліст у Шумілінскі райваенкамат. Ваенны камісар маёр Алег Чарняўскі ветліва сустрэў далёкага госця, наладзіў яму і яго родным паездку на брацкую магілку. Азім Раімаў прыехаў не адзін — з  жонкай і пляменніцай, якая жыве ў Мінску.
Сын туркменскай зямлі прывёз на магілку ў Глушыцы кветкі, пакланіўся праху бацькі і павёз з сабой  жменьку беларускай зямлі. Зямлі, якая дала апошні прытулак ягонаму бацьку Раіму Шыраву, зямлі, якая шчыра ўдзячна ўсім змагарам за свабоду.
Мікалай ШОСТАК.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *